Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Восеньскія канікулы-2020

Дата: 22 октября 2020 в 22:44, Обновлено 22 октября 2021 в 16:53

Творчы праект “Краіна талентаў”

асенняга аздараўленчага лагера

 з дзённым знаходжаннем “Пірамідка”

(31.10 - 06.11)

                                                                         Тлумачальная запіска

         Восеньскія канікулы – цудоўная магчымасць для  навучэнцаў папоўніць свае веды праз цікавыя і нестандартныя формы работы. Гэта час, калі яшчэ не так даўно былі доўгія летнія бесклапотныя  канікулы, якія далі магчымасць добра адпачыць. Восеньскія канікулы мэтазгодна  скарыстаць для самаразвіцця, самаўдасканалення, пазнання. Асноўнае прызначэнне лагера – развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей выхаванцаў праз нестандартныя формы работы. Важна не перагрузіць дзяцей разумовай працай, неабходна камбініраваць розныя віды дзейнасці.  Таму запланавана максімальнае выкарыстанне цікавых інтэрактыўных форм работы, інтэлектуальных гульняў, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.

1

Назва праекта

“Краіна талентаў”

2.

Аўтары праекта

Чабай Л.У., дырэктар лагера “Пірамідка”,

Фамішкіна А.М., намеснік дырэктара лагера “Пірамідка

аг.Засулле вул. Школьная, 3 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Засульская сярэдняя школа”

3.

Удзельнікі праекта

навучэнцы 1-7 класаў;

бацькі;

педагогі;

кіраўніцтва ўстановы

4.

Мэта праекта

арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей у асенні перыяд, стварэнне аптымальных умоў для асабістага росту, развіцця інэлектуальных  і творчых здольнасцей

5.

Задачы праекта

стварыць умовы для рэалізацыі сваіх магчымасцей, пазнання новага; фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця,  культуру зносін, садзейнічаць  умацаванню  здароўя дзяцей,

6.

Прынцыпы дзейнасці

Прынцып уключанасці ў сацыяльна-значныя адносіны, які прадугледжвае:

-наяўнасць магчымасці пераключэння з аднаго віда дзейнасці на другі ў рамках змены;

-прадастаўленне магчымасці і права адстойваць сваю думку;

-узаемапавага ўсіх удзельнікаў работы лагера.

Прынцып самарэалізацыі:

-стварэнне сітуацыі поспеху;

-асоба чалавека - вышэйшая сацыяльная каштоўнасць.

Прынцып узаемасувязі педагагічнага кіравання  і дзіцячага самакіравання:

-стварэнне сітуацый, якія патрабуюць прыняцця калектыўнага рашэння;

-фарміраванне пачуцця адказнасці за прынятае рашэнне, за свае ўчынкі і дзеянні;

-абарона кожнага члена калектыва ад негатыўных праяўленняў.

Прынцып дынамічнасці (пастаянная змена відаў дзейнасці)

7.

Метады рэалізацыі праекта

рганізацыйныя;

-распрацоўка і апрабацыя творчых мерапрыемстваў, накіраваных на арганізацыю  змястоўнага баўлення вольнага часу , правядзенне маніторынга эфектыўнасці праектнай дзейнасці;

-падвядзенне вынікаў праектнай дзейнасці

8.

Чакаемы вынік

-арганізацыя паўнацэннага адпачынку дзяцей;

-стварэнне сістэмы асенняга  адпачынку і занятасці ў перыяд з 31кастрычніка па 6 лістапада ;

-пашырэнне кругагляду дзяцей, развіццё арганізатарскіх і творчых здольнасцей;

-захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей;

-арганізацыя сістэмы часовага самакіравання;

-асобасны рост удзельнікаў праекта;

-аб ходзе рэалізацыі праекта рыхтуецца фотасправаздача

9.

Тэрмін рэалізацыі

На  працягу змены:31.10. 2020—6.11 .2020

10.

Кароткая ідэя праекта

Ключавымі мерапрыемствамі стануць інэлектуальныя гульні, якія дадуць магчымасць выхаванцам у нестандартнай абстаноўцы паглыбляць свае веды ў розных накірунках у адпаведнасці з тэмай дня

11.

Перыяды праекта

Арганізацыйны

Мэта:  зацікавіць дзяцей перспектывай прабывання ў лагеры, настроіць на перспектыўную і творчую работу.

Асноўны

Мэта:стварыць умовы для  максімальнага праяўлення здольнасцей і магчымасцей дзяцей, згуртаваць дзіцячы калектыў, дабіцца актыўнай сумеснай дзейнасці дзяцей і педагогаў.

Выніковы.

Мэта: падвесці вынікі змены і паспяхова яе завяршыць

12.

Умовы паспяховасці

Творчы падыход педагогаў да рэалізацыі праекта;

Уменне выхавацеляў удзяліць увагу кожнаму дзіцяці.

13.

Кадравае забеспячэнне

Дырэктар лагера

Намеснік дырэктара

15 выхавацеляў

                                           

План работы аздараўленчага лагера

 “Пірамідка” Дзяржаўнай установы адукацыі

  “Засульская сярэдняя школа”

(31.10-06.11.2020)

Дата

Час

Мерапрыемствы

Адказныя        (атрад)

31.10

9.30-10.00

10.00-11.00

11.00-12.00

12.00-13.00

13.30-14.30

14.30-15.30

Тэма дня  “Па краінах і кантынентах”

“Укрепим иммунитет-дружно скажем гриппу : «Нет!» (хвілінка здароўя і бяспекі)

“Кожны з нас  таленавіты!”(самапрэзентацыя)

“Востраў дзяцінства”

 (урачыстае адкрыццё лагера)

“Падарожнікі” (інтэрактыўная гульня)

“Чароўны горад” (конкурс малюнкаў)

“Акеан гумару”

(жартоўныя інсцэніроўкі)

Жолік М.Д.          (1)

Сечка С.Н.           (1)

Гарановіч Т.М.    (2)

Кажамяка Я.Л.     (2)

02.11

9.30-10.00

10.00-11.00

11.00-12.00

12.00-13.00

13.30-14.30

14.30-15.30

Тэма дня  “Касмічны маршрут”

“Правила дорожные знать каждому положено» (хвілінка здароўя і бяспекі)

“Касмічнае падарожжа” (віктарына)

“Паміж двух агнёў” (спартыўная гульня для 1 атрада)

“Угадай сузор’е” (гульня –лато для 2 атрада)

“Два капітаны” (спартыўная гульня для 2 атрада)

“Угадай сузор’е” (гульня –лато для 1 атрада)

“Адкрывальнікі новых планет”

(творчая майстэрня)

“Вакол сонца” (рухомая гульня)

Фамішкіна А.М.  (1)

Шалюхаева І.В.   (1)

Бар’ясь Г.В.         (2)

Рэвякіна В.І.        (2)

Кукушкін Д.М.

03.11

9.30-10.00

10.00-11.00

11.00-12.00

12.00-13.00

13.30-14.30

14.30-15.30

Тэма дня “Матэматычны лабірынт”

“Усе мы розныя, але правы ў нас аднолькавыя” (прафілактычная гутарка)

“Матэматыка ў казках”(прэзентацыя)

“Шашачны марафон” (спаборніцтвы па шашках для 1 атрада)

Конкурс самых уважлівых для 2 атрада

“Белая ладдзя” (спаборніцтвы  па шахматах для 2 атрада)

Конкурс самых уважлівых для 1 атрада

Лічбы ў пасловіцах і пагаворках

“Займальныя лічбы” (конкурс малюнкаў)

Малчанава А.Я. (1)

Сечка С.Н.          (1)

Львова  А.А.       (2)

Рэвякіна В.І.       (2)

Кукушкін Д.М.

04.11

9.30-10.00

10.00-10.30

10.30-11.00

11.00-12.00

12.00-13.00

13.30-14.30

14.30-15.30

Тэма дня “Слова за слова”

“Мы супраць шкодных звычак”(хвілінка здароўя)

“Ласкавае слоўка, як сонейка грэе”

(урок моўнага этыкету)

“Знаўцы роднай мовы” (віктарына)

“Мяч праз сетку” (спартыўная гульня для 1 атрада)

Час крыжаванак, рэбусаў, шарад для 2 атрада

“Піянербол” (спартыўная гульня для 2 атрада)

Час крыжаванак, рэбусаў, шарад для 1 атрада

“Поле цудаў” (гульня)

“Закончы рыфму” (творчы конкурс)

Бар’ясь Г.В.           (1)

Калясянкевіч А.В. (1)

Гарановіч Т.М.      (2)

Дземідовіч-

Бакленева Г.Э.       (2)

Кукушкін Д.М.

05.11

9.30-10.00

10.00-10.30

10.30-11.00

11.00-12.00

12.00-13.00

13.30-14.30

14.30-15.30

Тэма дня “Кола гісторыі”

“Здаровы лад жыцця- наш выбар” (хвілінка здароўя)

“Адкуль пайшлі беларусы” (легенда)

“Сем цудаў Беларусі” (прэзентацыя)

“Залатая скакалка” (спаборніцтвы)

“Што? Дзе? Калі?” (гульня)

Кіназала

“Мая вёска праз стагоддзе”

(калектыўная творчая справа)

Жолік М.Д.            (1)

Калясянкевіч А.В. (1)

Клімаш Н.В.          (2)

Кажамяка Я.Л.       (2)

06.11

9.30-10.00

10.00-11.00

11.00-12.00

12.00-12.30

12.30-13.00

13.30-14.30

14.30-15.00

15.00-15.30

Тэма дня “Экалагічныя сцяжынкі”

“Здароўе і навакольнае асяроддзе” (хвілінка здароўя)

“Зберажом прыроду”

(экалагічная гульня)

“Хуткія, смелыя, лоўкія, умелыя” (спартыўная эстафета)

“Другое жыццё рэчаў” (капілка ідэй)

“Асенні сад” (пазнавальная экскурсія)

“Свет вакол нас” (калаж)

“Самае цікавае ў лагеры”(падвядзенне вынікаў, абмен уражаннямі)

“У сяброўстве з чысцінёй”(акцыя)

Малчанава А.Я.   (1)

Львова А.А.          (1)

Шалюхаева І.В.    (2)

Дземідовіч-       Бакленева Г.Э.      (2)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.