У кастрычніку стартавала Рэспубліканская гульня з QR кодамі “Палескія Рабінзоны”. Вучні 3 і 4 класаў вырашылі прыняць удзел. Назву камандзе прыдумалі хутка– “Цімураўцы 21 стагоддзя”. Гульня складаецца з 9 маршрутаў. А якія там цікавыя заданні!
Першы маршрут называецца “Востраў рабінзонаў”. Мы пазнаёміліся з кнігай “Рабінзон Круза”, выканалі тры добрых справы па ўладкаванні прышкольнай тэрыторыі, а самае галоўнае схадзілі ў лес на экскурсію. Як было здорава! Мы нават убачылі зайца, ратавалі жука, збіралі шышкі. А якая смачная ежа на свежым паветры! З нецярпеннем чакаем заданняў да наступнага маршрута!