25 сакавіка 2019, у час вясновых канікул, у ДУА "Засульская сярэдняя школа" завіталі госці са Стаўбцоўскага цэнтра творчасці. Педагогі правялі з навучэнцамі майстар-класы па аквагрыму і лепцы з цеста, творчыя майстэрні. Напрыканцы сустрэчы адбылася гульнявая праграма, у якой з задавальненнем прынялі удзел і вучні, і педагогі. Спатканне было вельмі карыснае, таму што дзеці пазнаёміліся з новымі відамі прыкладной творчасці, а педагогі нашай школы атрымалі новыя ідэі для пазакласнай работы.
Справаздача аб рабоце
зімовага аздараўленчага лагера
з дзённым знаходжаннем “Вясёлка”
24.12.2018-31.12.2018
На базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Засульская сярэдняя школа” у час зімовых канікул з 24 снежня па 31 снежня працаваў аздараўленчы лагер “Вясёлка” для 15 дзяўчынак і хлопчыкаў 6-13 гадоў. Законныя прадстаўнікі навучэнцаў былі праінфармаваны аб рабоце аздараўленчага лагера на сайце ўстановы адукацыі, а таксама на агульнашкольным бацькоўскім сходзе. Рэжым работы лагера з 8.30 да 16.00. Былі сфарміраваны 2 атрады з арганізацыяй сну для 7 выхаванцаў. Перавага пры прыёме ў лагер аддавалася дзецям з сямей, якія патрабуюць асаблівай увагі: 2 дзяцей са шматдзетных сямей, 4 - з сямей, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 1 – дзіця-інвалід, 1-з апякунскай. З іх 14 вучняў - члены БРПА. Былі выкананы ўсе санітарна-гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі зімовага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей.
Асноўнай мэтай аздараўленчай кампаніі была арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей у зімовы перыяд, стварэнне аптымальных умоў для асабістага росту і станаўлення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.
У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі вырашаліся наступныя задачы:
- пазнаёміць рабят з гісторыяй роднага краю;
- прадаўжаць выхаванне ў іх грамадзянска-патрыятычных якасцей, пазнавальную актыўнасць;
- фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця, умацавання здароўя дзяцей, культуру зносін
“Мы гарым сяброўствам, мы - адна сям’я, колеры вясёлкі - ён, і ты, і я”- гэтыя словы сталі дэвізам лагернай змены. Былі створаны 2 атрады: “ Дружба” і “Моцны арэшак”, якія вырашылі бавіць вольны час са сваімі сябрамі. “Вясёлка - гэта мы, неразлучныя сябры: робім адкрыццё ў сабе і побач, пазнаем, адпачываем і працуем, умацоўваем сваё здароўе, развіваем здольнасці, пераадольваем цяжкасці.” Выхаванцы жылі па прынятых законах:
- Закон дабрыні: спяшайся тварыць дабро.
- Закон дакладнасці: кожная хвілінка - для спраў і адпачынку.
- Закон міласэрнасці: усё, што маю - прапаную сябрам.
- Закон усмешкі: жыву з усмешкай – дарую яе сябрам.
- Закон песні: песня - наша адкрыццё, наша сонца і жыццё.
У зімовым лагеры было ўсё неабходнае для паўнацэннага адпачынку: арганізавана трохразовае харчаванне, пітны рэжым, аформлены атрадныя пакоі, падрыхтаваны спальныя пакоі, памяшканні для гульняў, спартыўная зала. Для прагляду кінафільмаў і мультфільмаў выкарыстоўвалася мультымедыйная ўстаноўка. У лагеры працавала 16 выхавацеляў з ліку настаўнікаў школы.
Зіма – цудоўныя дні школьных канікулаў, калі дзеці адкрываюць для сябе свет і сябе ў гэтым свеце, асвойваюць зімовую прастору часу, імкнуцца даведацца пра новае, неспазнанае дабравольна і заўсёды з задавальненнем.
Зіма - час дзеянняў, праверкі сваіх сіл, час асэнсавання акаляючага свету. Кожны дзень жыцця ў лагеры непаўторны і запамінальны.
2018 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам малой радзімы. Усе мерапрыемствы накіраваны на праяўленне стваральнай ініцыятывы па добраўпарадкаванні малой радзімы кожнага грамадзяніна Беларусі, стварэнне спрыяльных умоў для вывучэння, захавання і развіцця беларускай культуры.
У аздараўленчым лагеры “Вясёлка” быў распрацаваны праект “Мая Айчына”.
Рэалізацыя задач здзяйснялася па плане ў форме падарожжа ў час адкрыццяў: “Мая сям’я” “Мая школа”, “Мая вёска”, “Мой раён”, “Мая Міншчына”, “ З юбілеем, Беларусь”, “Бяспечны Новы год”.
Кожнаму ўдзельніку была прадстаўлена магчымасць праявіць не толькі свае інтэлектуальныя магчымасці, але і творчыя здольнасці ў песнях, вершах, танцах. Усе гульні і конкурсы суправаджаліся прэзентацыямі, відэаролікамі, што было сучасна і больш цікава. Паміж інтэлектуальнымі заняткамі дзеці прымалі актыўны ўдзел у гульнях на свежым паветры “Мы марозу не баімся”, у канцы дня стваралі калаж па тэме дня.
Вялікая ўвага надавалася бяспечным паводзінам дзяцей у час знаходжання на вуліцы, пры правядзенні рухомых гульняў, а таксама правілам дарожнага руху. Гэтыя пытанні былі закрануты і на арганізацыйнай лінейцы ў пачатку дня і на заключнай. На працягу ўсёй работы лагера з выхаванцамі праводзіліся спартыўныя мерапрыемствы: эстафеты, гульні, спаборніцтвы, якія спрыялі развіццю фізічных здольнасцей, згуртаванню калектыва.
Выхаванцы прынялі ўдзел у навагодніх мерапрыемствах: “Цуды каля ёлкі” – ранішнік, “Містэр Новы год”- навагодні вечар, наведванне раённай ёлкі ў Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры.
Запамінальнай стала экскурсія на Галоўную Ёлку краіны ў Палац Рэспублікі ў горад Мінск. Дзень прайшоў пазітыўна, напоўнены прыемнымі ўражаннямі, адлюстраванымі на фотаздымках.
У дзень: “З юбілеем, Беларусь!” (100 гадоў БССР) было праведзена шэраг мерапрыемстваў: “Ішла вайна праз родны край” – прагляд фільма, “Гарады маёй краіны” – гульня-віктарына, “100 гадоў БССР : падзеі, факты, людзі” – інфармацыйная хвілінка. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, з цікавасцю праглядвалі фільм.
Усе запланаваныя мерапрыемствы былі рэалізаваны. Выхавацелі выкарыстоўвалі разнастайныя формы і метады работы з вучнямі, што садзейнічала зацікаўленасці выхаванцаў, развіццю іх творчых здольнасцей, загартоўванню, інтэлектуальнаму развіццю і, у першую чаргу, адпачынку. Работа ў аздараўленчым лагеры “Вясёлка” задаволіла запыты бацькоў і дзяцей па арганізацыі паўнавартаснага адпачынку. Аб ходзе рэалізацыі праекта падрыхтавана фотасправаздача “Зімовыя канікулы”, якая размешчана на сайце ўстановы адукацыі.
На заключнай лінейцы былі падведзены вынікі дзейнасці лагера, дзеці абмяняліся ўражаннямі, атрымалі рэкамендацыі па правілах бяспечных паводзін. У добрым настроі, са шчырымі ўсмешкамі, поўныя цікавых уражанняў і жаданнем сустрэцца зноў дзеці пакінулі лагер.
Лагерная змена прайшла цікава, карысна і галоўнае – бяспечна.
Дырэктар лагера Я.Л.Кажамяка
План работы
аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Вясёлка”
Дзяржаўнай установы адукацыі “Засульская сярэдняя школа”
на перыяд зімовых канікул
з 24.12.2018-31.12.2018 (акрамя 25.12.2018)
№ |
Дата |
Мерапрыемствы |
Час |
Адказныя |
1 |
24 снежня 2018 |
Тэма дня: “Мая сям’я” “Меры бяспечных паводзін у лагеры”- інфармацыйная хвілінка |
9.00-9.15 |
Чабай Л.У., Львова А.А., Роман Т.Ф. |
Фарміраванне і афармленне атрадаў |
10.00-10.30 |
|||
“Каштоўнасці нашай сям’і “-выстава. |
10.30-11.00 |
|||
“Аб родных і блізкіх з любоўю”-прэзентацыя. |
11.00-12.00 |
|||
“Ключык да сэрца - дабрыня”-забаўляльная праграма. |
11.00-12.00 |
|||
“Мы марозу не баімся”-гульні-забавы на свежым паветры. |
12.00-13.00 |
|||
Стварэнне калажа па тэме дня |
14.00-15.00 |
|||
“Зімовая дарога”-хвілінка бяспекі |
15.00-15.30 |
|||
2 |
26 снежня 2018 |
Тэма дня: “Мая школа” “Што я чакаю ад зімовых канікул” -інфармацыйная хвілінка |
9.00-9.15 |
Жолік М.Д., Канатка Н.У., Шалюхаева І.В. |
“Зімовыя народныя святы”-пазнавальная гадзіна. |
10.00-11. 00 |
|||
“Віншавальная паштоўка”-творчая майстэрня. |
10.00-11.00 |
|||
“Міс беларусачка”-конкурс |
11.00-12.00 |
|||
“Дзякуй за мірнае неба”-спартландыя памяці Героя Савецкага Саюза М.І.Абедняка, выпускніка Засульскай СШ. |
12.00-13.00 |
|||
Стварэнне калажа па тэме дня |
14.00-15.00 |
|||
“Асцярожна, газ!”-хвілінка бяспекі |
15.00-15.30 |
|||
3. |
27 снежня 2018 |
Тэма дня: “Мая вёска” “Дзе чысціня, там здароўе” - інфармацыйная хвілінка |
9.00-9.15 |
Пакроўская А.М., Логвін Г.Б., Рэвякіна В.І. |
“Карусь Каганец- наш знакаміты зямляк”-экскурсія |
10.00-11.00 |
|||
“Навагодняя гісторыя”-наведванне раённай ёлкі. |
ад’езд 13.00 |
|||
“Зімовая казка”-падарожжа ў зімовы лес. |
12.00-13.00 |
|||
“Зімовы пейзаж”-конкурс малюнкаў. |
11.00-12.00 |
|||
Стварэнне калажа па тэме дня |
14.00-15.00 |
|||
“Зімовае надвор’е”-хвілінка бяспекі |
15.00-15.30 |
|||
4. |
28 снежня 2018 |
Тэма дня: “Мой раён” “Здаровае харчаванне” -інфармацыйная хвілінка |
9.00-9.15 |
ГарановічТ.М., Калясянкевіч А.В. |
“Наш край-зямлі часцінка”-завочнае падарожжа. |
10.00-11.00 |
|||
“Зімовыя віды спорту”-інтэлектуальная гульня. |
12.00-13.00 |
|||
“Тут жывуць кнігі”-наведванне сельскай бібліятэкі. |
11.00-12.00 |
|||
Стварэнне калажа па тэме дня |
14.00-15.00 |
|||
“Дапамога побач”-хвілінка бяспекі |
15.00-15.30 |
|||
5. |
29 снежня 2018 |
Тэма дня: “Мая Міншчына” “Скажам шкодным звычкам:не!” -інфармацыйная хвілінка |
9.00-9.15 |
Сечка С.Н., Мурзіч Л.В., Жук Т.Б. |
“Цуды каля ёлкі”-ранішнік для вучняў 1-4 класаў. |
10.00-11.30 |
|||
“Галоўная ёлка краіны:Формула дабрыні”-наведванне Палаца Рэспублікі. |
ад’езд у 12.00 |
|||
“Я родам з Беларусі”-конкурс чытальнікаў. |
12.00-13.00 |
|||
Стварэнне калажа па тэме дня |
14.00-15.00 |
|||
“Асцярожна,лёд!”-хвілінка бяспекі |
15.00-15.30 |
|||
6. |
30 снежня 2018 |
Тэма дня: “З юбілеем, Беларусь!” “100 гадоў БССР :падзеі, факты, людзі”-інфармацыйная хвілінка |
9.00-9.15 |
Малчанава А.Я., Логвін Л.У. |
“Гарады маёй краіны”-гульня-віктарына. |
10.00-11.00 |
|||
“Ішла вайна праз родны край”-прагляд фільмаў. |
11.00-12.00 |
|||
Беларускія гульні на свежым паветры |
12.00-13.00 |
|||
Стварэнне калажа па тэме дня |
14.00-15.00 |
|||
“Не гуляй з электрычнасцю”-хвілінка бяспекі |
15.00-15.30 |
|||
7. |
31 снежня 2018 |
Тэма дня: “Бяспечны Новы год” “Нашы планы на 2019 год”-інфармацыйная хвілінка |
9.00-9.15 |
Дземідовіч-Бакленева Г.Э., Фамішкіна А.М. |
“Надзвычайныя сітуацыі і парадак дзеянняў пры іх узнікненні”-практыкум. |
10.00-11.00 |
|||
“Як свет сустракае Новы год”-пазнавальная гульня. |
11.00-11.30 |
|||
“Навагодні мікс” – флэшмоб |
11.30-12.30 |
|||
Стварэнне калажа па тэме дня |
12.30-13.30 |
|||
“Агонь-сябар, агонь-вораг”-хвілінка бяспекі |
14.00-14.30 |