Іван Рубін
Нарадзіўся Іван Рубін на хутары Раздоры, што ў пяці кіламетрах ад Засулля, у сялянскай сям’і. З 1968 года па 1971 год вучыўся ў нашай Засульскай сярэдняй школе. У школьныя гады Іван Рубін пісаў выдатныя вершы, якія былі надрукаваны ў раённай газеце. Пісаў ён аб прыгажосці рэчкі Сулы, аб прыбярэжных лугах і лясах, аб роднай вёсцы:
За Стоўбцамі - на поўнач Наваполле,
Далей – сасновыя бары да Налібокаў,
А там, на поўдзень недалёка,
Прывольна круціць млын Сула,
А з-пад птушынага крыла
Відаць мае прыціхлыя Раздоры.
Вучыўся на філфаку БДУ імя Леніна. З 1979 года працаваў на беларускім радыё. З друку выйшлі яго зборнікі: “Над вечнасцю гнязда”(1984г.), “Вянок надзеі”(1990г.), “Набытак”(1992г.).
Памёр Іван Рубін у 1994 годзе і пахаваны на могільніку вёскі Ячонка.