Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цыкл заняткаў "Парад прафесій"

Дата: 31 января 2021 в 12:45, Обновлено 5 ноября 2021 в 19:03

                                             ПАРАД ПРАФЕСІЙ: ЧАЛАВЕК-ТЭХНІКА

       27 лютага ў Засульскую сярэднюю школу завіталі спецыялісты ААТ"Каганец"  - Стонька А.С., механік, і Камейша В.Г., інжынер. Яны пазнаёмілі навучэнцаў з  сельскагаспадарчымі прафесіямі, расказалі пра  сучасную айчынную сельскагаспадарчую тэхніку. Дарэчы, яна абсталявана камп'ютарнай сістэмай, таму, каб умець карыстацца ёю, неабходна добра разумець матэматыку,фізіку, інфарматыку.

      Маладыя спецыялісты таксама расказалі пра навучальныя ўстановы, дзе яны атрымалі прафесію.

        Акрамя таго, настаўнікі падрыхтавалі цікавыя матэрыялы, связаныя з прафесіямі тыпу "чалавек-тэхніка". Навучэнцы выканалі  развіваючыя заданні "Першыя крокі ў электроніку" і інш.

  

 

     

 ПАРАД ПРАФЕСІЙ: ЧАЛАВЕК-ЧАЛАВЕК

    “Нясвіжскі каледж – маленькая краіна з вялікімі магчымасцямі” - пад такой назвай прайшла сустрэча вучняў Засульскай сярэдняй школы з навучэнцамі УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” Ермаковай А.Ю. і Мокас А.А. у рамках цыкла прафарыентацыйных заняткаў “Парад прафесій”. Мерапрыемства было прысвечана прафесіям катэгорыі “чалавек-чалавек”, найбольш распаўсюджанай сярод якіх з’яўляецца прафесія настаўніка. У інтэрактыўнай форме, з дэманстрацыяй прэзентацыі і відэафільма вучні даведаліся пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у каледжы, пра магчымасці для развіцця сваіх здольнасцей, інтарэсаў, пра ўмовы пражывання ў інтэрнаце. Вучні зрабілі выснову, што асноўныя патрабаванні да педагагічнай прафесіі – любіць дзяцей, мець добрыя камунікатыўныя здольнасці, быць творчым.

<font face="Times New Roman, serif"><font style="visibility: visible !important; opacity: 1 !important;">Чабай Л.У., намеснік дырэктара</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font style="visibility: visible !important; opacity: 1 !important;">па вучэбна-выхаваўчай рабоце</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font style="visibility: visible !important; opacity: 1 !important;">       </font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font style="visibility: visible !important; opacity: 1 !important;"></font></font>

<font face="Times New Roman, serif"> </font>

ПАРАД ПРАФЕСІЙ:

ЧАЛАВЕК-ЗНАКАВАЯ СІСТЭМА

27 сакавіка ў рамках цыкла прафарыентацыйных мерапрыемстваў “Парад прафесій: чалавек – знакавая сістэма” адбылася   сустрэча навучэнцаў   6 – 9 класаў з выпускнікамі школы па пытаннях прафарыентацыі.  На сустрэчу былі запрошаны  Кукушкіна Марыя Дзмітрыеўна, якая працуе інтэрнэт-маркетолагам,  і Рахманковіч Анатолій  Мікалаевіч, які працуе кантэнт менеджэрам.

Кукушкіна Марыя Дзмітрыеўна закончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце  Рэспублікі Беларусь.   Яна расказала дзецям аб сваей прафесіі, яе асаблівасцях. Парэкамендавала прысутным аддаваць перавагу самаадукацыі і рабоце над павышэннем свайго ўзроўня адукацыі, кругагляду. Выкарыстоўваць усё тое, на што ўказваюць педагогі. Школа – гэта першая прыступка для выбару прафесіі.

Рахманковіч Анатолій Мікалаевіч закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.   Пазнаёміў навучэнцаў з прафесіяй перакладчыка.    Распавядаў аб асаблівасцях перакладу арабскай мовы на рускую.      

Абодва выпускнікі прадэманстравалі накірункі сваёй работы ў выглядзе прэзентацыі. 

Сустрэча прайшла цікава і пазнавальна для навучэнцаў.

  

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.