20.01.2018, 8 клас
Гадзіна зносін “Мы розныя, але мы разам” у 8 класе была праведзена на базе Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа. Зацікавіла рабят выстава “Горад пяці стагоддзяў”, прысвечаная раённаму цэнтру. З задавальненнем разглядалі навучэнкі і новыя часопісы.
27.01.2018, 6 клас
Пытанням талерантнасці, добразычлівым адносінам адзін да аднаго, да іншых нацыянальнасцей і культур была прысвечана гадзіна зносін у шостым класе. Падчас мерапрыемства вучням былі прапанаваны практыкаванні на развіццё імпатыі, узаемапаразумення, добразычлівасці.
03.02.2018, 2 клас
Падчас сустрэчы другакласнікі разам са сваім класным кіраўніком Алай Віктараўнай Калясянкевіч падарожнічалі па планеце Зямля. Малыя следапыты вялі дзённік назіранняў за жывёламі, адказвалі на пытанні і выконвалі заданні на кемлівасць. Пасля гэтага мерапрыемства ніхто з рабят не пройдзе міма жорсцкіх адносін і стане на абарону слабейшага.