Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Творчы праект лагера "Вясёлка"

Дата: 20 сентября 2018 в 09:45, Обновлено 15 мая 2019 в 12:10

Творчы праект “Мой родны кут”

летняга аздараўленчага лагера

 з дзённым знаходжаннем “Вясёлка”

                                                                         Тлумачальная запіска

         Лета – цудоўныя дні школьных канікулаў, калі дзеці адкрываюць для сябе свет і сябе ў гэтым свеце, асвойваюць летнюю прастору часу, імкнуцца даведацца пра новае, неспазнанае дабравольна і заўсёды з задавальненнем.

         Лета- час дзеянняў, праверкі сваіх сіл, час асэнсавання акаляючага свету. Кожны дзень жыцця ў лагеры непаўторны і запамінальны.

2018 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам малой радзімы. Усе мерапрыемствы накіраваны на праяўленне стваральнай ініцыятывы па добраўпарадкаванні малой радзімы кожнага грамадзяніна Беларусі, стварэнне спрыяльных умоў для вывучэння, захавання і развіцця беларускай культуры.

         Акцэнт рэспубліканскай акцыі”Малая радзіма:  эстафета карысных спраў” зроблены на развіццё практычнага краязнаўства непасрэдна на месцах. Перыяд летніх канікулаў мае вялікія часавыя магчымасці для арганізацыі работы ў даным накірунку.Таму ў аздараўленчым лагеры “Вясёлка” распрацаваны праект “Мой родны кут”.

1.

Назва праекта

“Мой родны кут”

2.

Аўтары праекта

Кажамяка Я.Л., дырэктар лагера “Вясёлка”,

Калясянкевіч А.В., намеснік дырэктара лагера “Вясёлка”

аг.Засулле вул. Школьная, 3 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Засульская сярэдняя школа”

3.

Удзельнікі праекта

Навучэнцы 1-6 класаў;

бацькі;

педагогі;

кіраўніцтва ўстановы;

4.

Мэта праекта

Арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей у летні перыяд, стварэнне аптымальных умоў для асабістага росту і станаўлення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў

5.

Задачы праекта

Пазнаёміць рабят з гісторыяй роднага краю;

прадаўжаць выхаванне ў іх грамадзянска-патрыятычных якасцей, пазнавальную актыўнасць;

фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця,умацавання  здароўя дзяцей, культуру зносін

6.

Прынцыпы дзейнасці

Прынцып уключанасці ў сацыяльна-значныя адносіны, які прадугледжвае:

-наяўнасць магчымасці пераключэння з аднага віда дзейнасці на другі ў рамках змены;

-прадастаўленне магчымасці і права адстойваць сваю думку;

-узаемапавага ўсіх удзельнікаў работы лагера.

Прынцып самарэалізацыі:

-стварэнне сітуацыі поспеху;

-асоба чалавека - вышэйшая сацыяльная каштоўнасць.

Прынцып узаемасувязі педагагічнага кіравання  і дзіцячага самакіравання:

-стварэнне сітуацый, якія патрабуюць прыняцця калектыўнага рашэння;

-фарміраванне пачуцця адказнасці за прынятае рашэнне, за свае ўчынкі і дзеянні;

-абарона кожнага члена калектыва ад негатыўных праяўленняў.

Прынцып дынамічнасці (пастаянная змена відаў дзейнасці)

7.

Метады рэалізацыі праекта

Арганізацыйныя

-распрацоўка і апрабацыя творчых мерапрыемстваў, накіраваных на арганізацыю  змястоўнага баўлення вольнага часу ў рамках летняга адпачынку;

-правядзенне маніторынга эфектыўнасці праектнай дзейнасці;

-падвядзенне вынікаў праектнай дзейнасці

8.

Чакаемы вынік

-Арганізацыя паўнацэннага адпачынку дзяцей;

-стварэнне сістэмы летняга адпачынку і занятасці ў перыяд з 1 па 21 чэрвеня;

-пашырэнне кругагляду дзяцей, прывіццё цікавасці да вывучэння роднага краю, развіццё арганізатарскіх і творчых здольнасцей;

-захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей;

-арганізацыя сістэмы часовага самакіравання рознаўзроставага калектыва выхаванцаў;

-асобасны рост удзельнікаў праекта

-аб ходзе рэалізацыі праекта рыхтуецца фотасправаздача “Лета-2018”

9.

Тэрмін рэалізацыі

На  працягу змены:1-21 чэрвеня 2018 года

10.

Кароткая ідэя праекта

Праект прысвечаны Году малой радзімы, таму найбольш значнымі і ключавымі справамі з’яўляюцца практычнае краязнаўства, пашырэнне ведаў па гісторыі свайго краю.

11.

Перыяды праекта

Арганізацыйны

Мэта:  зацікавіць дзяцей перспектывай прабывання ў лагеры, настроіць на перспектыўную і творчую работу.

Асноўны

Мэта: максімальна праявіць усе здольнасці і магчымасці дзяцей, згуртаваць дзіцячы калектыў, дабіцца актыўнай сумеснай дзейнасці дзяцей і педагогаў.

Выніковы.

Мэта: падвесці вынікі змены і паспяхова яе завяршыць

12.

Умовы паспяховасці

Творчы падыход педагогаў да рэалізацыі праекта;

Уменне выхавацеляў удзяліць увагу кожнаму дзіцяці.

13.

Кадравае забеспячэнне

Дырэктар лагера

Намеснік дырэктара

15 выхавацеляў

Падрыхтоўчы этап праекта

Дата

Мерапрыемствы

Адказныя

1

1

 чэрвеня

БЯСПЕКА ВЫШЭЙ ЗА ЎСЁ

Знаёмства з рэжымам  работы лагера

Фарміраванне атрадаў і афармленне вугалкоў

“Цудоўныя гады дзяцінтва” – кніжная выстава да Дня абароны дзяцей

“Бяспека ад А да Я”-пазнавальны турнір

“Летні настрой”-выпуск сценгазеты

Гарановіч Т.М.,

 Жолік М.Д., Малчанава А.Я.,

Сечка С.Н.

2

2

 чэрвеня

ДЗЕНЬ ДОБРЫ, ЛЕТА  

Удзел у святочнай праграме, прысвечанай Дню абароны дзяцей, на базе Шашкоўскага СДК

Гарановіч Т.М.,

Фамішкіна А.М.,

Роман Т.Ф.,

Шалюхаева І.В.

Асноўны этап праекта

3

4

чэрвеня

“ЗАПАЛІ СВАЮ ЗОРКУ” -  падрыхтоўка і самапрадстаўленне атрадаў “Кропелька” і “Прамень-чык”.

“Чэрвень – з кветкамі” –прагулка - назіранне                       

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.,

Фамішкіна А.М.,

Пакроўская А.М.,

Сечка С.Н.

4

5

 чэрвеня

ФАРБЫ ЛЕТА

“Прырода роднага краю” – віктарына

“Нечаканыя сустрэчы”- гульнёвая праграма

“Які цудоўны гэты свет!”-калаж

Гарановіч Т.М.,

Жолік М.Д.,

Русецкая Я.В.,

Малчанава А.Я.

5

6

чэрвеня

ДЗЕНЬ ЭТЫКЕТУ

“Поиграем,пошалим”-гульнёвая праграма

“Слоўнік добрых слоў”-занятак з элементамі практыкума

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.,

Рэвякіна В.І.,

Пакроўская А.М.,

Сечка С.Н.

6

7

 чэрвеня

МОЙ ДОМ-БЕЛАРУСЬ

“Наш край –зямлі часцінка”-краязнаўчая экскурсія на радзіму Якуба Коласа

“Мая Стаўпеччына”- конкурс малюнкаў

Жолік М.Д.,

Фамішкіна А.М.,

Рэвякіна В.І.,

Чабай Л.У.

7

8

 чэрвеня

ДЗЕНЬ ФАНТАЗІІ І ТВОРЧАСЦІ

Майстар-клас ад ЦТДМ

“Угадай-ка”-юмарыстычная гульня-віктарына

“Цуды сваімі рукамі”-выстава

Фамішкіна А.М.,

Роман Т.Ф.,

Малчанава А.Я.,

Сечка С.Н.

8

9

 чэрвеня

ДЗЕНЬ СЯБРОЎСТВА

“Мы гарым сяброўствам, мы- адна сям’я”- эстафета

“Які ён, сапраўдны сябар?-абмен думкамі

Малчанава А.Я.,

Рэвякіна В.І.,

Чабай Л.У.,

Шалюхаева І.В.

9

11 чэрвеня

ДЗЕНЬ ПРАВАВЫХ ВЕДАЎ

Сустрэча з прадстаўнікамі РАУС, РАНС

“Я маю права”-прававы турнір

“Наш стыль –ЗЛЖ”-конкурс плакатаў

Жолік М.Д.,

Канатка Н.У.,

Логвін Г.Б.,

Пакроўская А.М.

10

12 чэрвеня

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

“Лета+спорт=здароўе”-спартыўныя спаборніцтвы на базе аздараўленчага лагера Заямнаўскай СШ

Гарановіч Т.М.,

Роман Т.Ф.,

Русецкая Я.В.,

Чабай Л.У.

11

13 чэрвеня

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

“Шляхам Каруся Каганца”-экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей Навасёлкаўскай школы Дзяржынскага раёна

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.,

Жолік М.Д.,

Логвін Г.Б.,

Рэвякіна В.І.

12

14 чэрвеня

ДЗЕНЬ ДОБРЫХ СПРАЎ

“Прыгажосць ствараем сваімі рукамі”-аперацыя

“Знайдзі клад”-гульня на мясцовасці

Канатка Н.У.,

Фамішкіна А.М.,

Мурзіч Л.В.,

Сечка С.Н.

13

15 чэрвеня

ДЗЕНЬ МУЖНАСЦІ

“Услухоўваючыся ў крокі гісторыі”-экскурсія на радзіму Ф.Э.Дзяржынскага

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.,

Роман Т.Ф.,

Логвін Г.Б.,

Рэвякіна В.І.

14

16 чэрвеня

ДЗЕНЬ МЕДЫКАЎ

“Ад шчырага сэрца”-віншавальная праграма для работнікаў Засульскай амбулаторыі

“Апельсінавы рай”-танцавальны кактэйль

Фамішкіна А.М.,

Пакроўская А.М.,

Сечка С.Н.,

Чабай Л.У.

15

18 чэрвеня

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКІХ КАЗАК

“У кожным малюнку-казка”-конкурс

“Пазнай мяне”-інсцэніроўка казак

Жолік М.Д.,

Канатка Н.У.,

Роман Т.Ф.,

Шалюхаева І.В.

16

19 чэрвеня

РОДНЫ МОЙ ГОРАД

“Сем цудаў Стаўбцоўшчыны”-міні-праект да 425-годдзя горада Стоўбцы

“Роднаму гораду”- конкурс малюнкаў

Гарановіч Т.М.,

Дземідовіч-Бакленева Г.Э,

Логвін Г.Б.,

Русецкая Я.В.

Заключны этап праекта

17

20 чэрвеня

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

“70 пытанняў пра вайну”-віктарына

“Памяць”-акцыя

“Яны абаранялі наш край”-прагляд фільма

Роман Т.Ф.,

Пакроўская А.М.,

Сечка С.Н.,

Чабай Л.У.

18

21 чэрвеня

ДА НОВЫХ СУСТРЭЧ, “ВЯСЁЛКА”

“Я здароўе зберагу-сам сабе дапамагу”-спартыўна-гульнёвая праграма

“Жылі ў лагеры мы так…”-абмен уражаннямі

“7 колераў шчасця”-дыскатэка

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.,

Канатка Н.У,.

Фамішкіна А.М.,

Роман Т.Ф.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.