Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адукацыйны праект "Мы беларусы"

Дата: 29 января 2021 в 21:41, Обновлено 16 ноября 2021 в 11:20

АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ “МЫ БЕЛАРУСЫ”

Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў уяўлення аб беларускай нацыі, яе ўнікальнасці.

Задачы: раскрыць адметныя якасці беларусаў, нашых продкаў; выхоўваць павагу да роднай мовы, беларускіх традыцый, гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны; садзейнічаць згуртаванню.

Эпіграф-дэвіз да праекта:

Духоўны скарб не грошы і не мода.

Ён, быццам сонца, ззяе для людзей.

Выхоўваць на традыцыях народа

Павінны змалку мы сваіх дзяцей.

М. Грудзінскі

Тэрмін рэалізацыі:  2021 год.

Кіраўнік праекта: Кухарчык Валянціна Іванаўна, дырэктар школы.

Каардынатар праекта: Чабай Ларыса Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.   

Удзельнікі: настаўнікі-прадметнікі  і вучні 1-9 класаў

Асноўная ідэя: калі стварыць выхаваўчую прастору, у якой праз адукацыйную, творчую, краязнаўчую дзейнасць будуць раскрыты адметныя рысы беларусаў, іх унікальнасць і значнасць, будзе фарміравацца і развівацца асоба вучня, якая гатова да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы.

Каляндарны план рэалізацыі праекта

Мы -  беларусы

         Праект “Мы -  беларусы” уключае 10 міні-праектаў, кожны з якіх прадугледжвае падрыхтоўчы этап (планаванне, збор інфармацыі, размеркаванне абавязкаў), этап рэалізацыі (падрыхтоўка і правядзенне адкрытага мерапрыемства з выкарыстаннем прэзентацый, майстар-класаў), заключны этап (публікацыя вынікаў на старонках школьнай газеты, афармленне стэнда).

Назва міні-праекта

Тэрмін

1

Нашы дасягненні

студзень

2

Наша мова

люты

3

Нашы святы

сакавік

4

Наш характар

красавік

5

Нашы таленты

май

6

Нашы культурныя помнікі

чэрвень

7

Наша народная мудрасць

верасень

8

Нашы традыцыі

кастрычнік

9

Нашы народныя майстры

лістапад

10

Наша гістарычная спадчына

снежань

 

                                            

<iframe width="855" height="481" src="https://www.youtube.com/embed/uLSmMbkZEdM" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.