Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія па літаратурным пакоі

Дата: 24 ноября 2018 в 00:01, Обновлено 24 ноября 2018 в 00:40

Экскурсія  па літаратурным пакоі

Раздзел 1

<blockquote dir="ltr">

           У школьным літаратурным пакоі  сабраны некаторыя звесткі аб жыцці і творчым шляху Казіміра Карлавіча Кастравіцкага.

Пры стварэнні музея мы сустрэліся з цяжкасцямі. Яны былі выкліканы тым, што матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Кастравіцкага вельмі мала. Толькі асобныя артыкулы надрукаваны ў некаторых часопісах. Твораў яго ў бібліятэках няма. Апошні раз яны выдаваліся ў 1979 годзе. Толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы ўдалося што-небудзь знайсці і купіць з-пад ксераксу адзін экзэмпляр некаторых твораў.

Казімір Кастравіцкі нарадзіўся 29 студзеня 1868 года ў Табольску. За ўдзел у паўстанні 1863 года бацька яго Карл Кастравіцкі, дваранін па паходжанні, быў сасланы ў Сібір, а зямля і маёмасць у Навасёлках (Дзяржынскі раён) канфіскавана. Калі сыну Казіміру споўнілася чатыры гады, Кастравіцкія атрымалі дазвол вярнуцца на радзіму. Бацька купіў коней і сані, і ўся сям’я сваім ходам дабіралася з Табольска ў Маскву, а пасля – цягніком да Мінска.

Кастравіцкія знайшлі прытулак у нашай вёсцы, у Засуллі. Бацька ў хуткім часе памёр. Малому Казіміру прыйшлося наймацца да багатых засульчан пастушком.

Тут, у Засуллі, Казімір пачаў праяўляць літаратурныя здольнасці. Матэрыялу для гэтага хапала. Прыгожая навакольная прырода, знаёмства з сялянамі і іх жыццём пакідала глыбокі след у душы падлетка. Казімір выбірае сабе псеўданім Карусь Каганец.

Старажылы сцвярджаюць, што імя Карусь у тыя часы ў нашай вёсцы было распаўсюджаным, яшчэ і цяпер адну сям’ю сяляне называюць “Карусямі”. Мабыць, у родзе быў Карусь, які нечым сярод другіх выдзяляўся – можа, сілай, ці розумам, ці багаццем.

Каганец жа – гэта адна з найбольш простых прылад для асвятлення сялянскай хаты. Гэта невялікая пасудзіна, напоўненая алеем з кнотам пасярэдзіне.

Быў і другі псеўданім у Казіміра Кастравіцкага – Будзімір. Сваімі творамі ён зваў просты люд да лепшага жыцця, прызываў не супакойвацца з існуючай рэчаіснасцю. Абодва псеўданімы сведчаць аб тым, што іх гаспадар – чалавек няўрымслівы, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху на Беларусі.

  Перад вамі фотаздымак трох валуноў. Гэтыя камяні, якія знаходзяцца непадалёку ад вёскі Баханы, нядаўна адшукалі нашы краязнаўцы. Адно апавяданне Каруся Каганца называецца “Засульскія Турэ”. Гэта ў двух кіламетрах ад Засулля. Так называецца ўрочышча. Літаратурна правільна трэба гаварыць Туры. Турэ ж – тагачасны мясцовы дыялект.

Пісьменнік у апавяданні перадае сутнасць адной легенды, распаўсюджанай у той час у Засуллі. На краі боханскага балота (назва ад вёскі Баханы) спрадвеку вякоў ляжалі тры камяні – два вялікія, трэці меншы. Гэтыя камяні ў народзе празываліся Турамі. Калісьці, вельмі даўно, гэтыя камяні былі людзьмі. Гэта было ў век паганства, то есць язычніцтва. Пайшлі чуткі, што з Кіева нейкая новая вера распаўсюджваецца – хрысціянства. Да аднаго селяніна, каторы Турам зваўся, стаў прыходзіць начамі дзед і вучыць сям’ю новай веры. Аб гэтым даведаліся сяляне. Яны сабраліся і вырашылі расправіцца з сям’ёй Тура. Убачыўшы натоўп, Тур хутка ўбег у хату, разбудзіў жонку і сына, і яны сталі ўцякаць. Але, дабегшы да балота, астанавіліся. Тур сказаў: “Лепей камянямі станем, а новае веры не прымем”. Так люді ператварыліся ў камяні. З той пары іх сталі называць Турамі.

Ёсць у Каруся Каганца яшчэ адно апавяданне, змест якога звязаны з нашай мясцовасцю. Гэта апавяданне “Бутрымава прыгода”. Жыў у Засуллі селянін. Бутрымам яго звалі. Любіў Бутрым пагуляць у Мэндаля, у карчме. А грошы ў кішэні не заўсёды вадзіліся. Вось аднойчы Бутрым сустрэўся ў карчме са сваім кумам. Кум таксама любіў гульнуць. Сталі яны думаць, дзе грошы ўзяць. Рашылі ўкрасці воз панскага лесу і везці ў Стоўбцы на кірмаш. Запрэглі двух валоў, паехалі і пагрузілі лес. Накіраваліся знаёмай дарогай у Стоўбцы. Раптам на іх шляху сустрэўся незнаёмы чалавек. Спытаўшы, куды яны едуць, чалавек упэўніў Бутрыма і кума, што яны заблудзіліся. Павёў чалавек іх незнаёмымі сцежкамі. Доўга ішлі, а Стоўбцаў не было. Зразумелі Бутрым з кумам, што тут штосьці няладнае. Яшчэ доўга хадзілі, але паў адзін вол. Здагадаліся, што трэба хрысціцца, маліцца. Чалавек пачаў курчыцца, пляваць, а потым. Як зарагоча – ды ў балота. Убачылі Бутрым з кумам у чалавека хвост ды рожкі. Гэта быў чорт. Аж на другі дзень мужчыны на адным вале прыехалі дамоў.

Раздзел 2 

</blockquote> <blockquote dir="ltr">

          Наш зямляк Карусь Каганец з’яўляецца вядомым драматургам. Асаблівым поспехам карысталася п’еса “Модны шляхцюк”. Ва ўсіх кутках Беларусі ставілася гэта п’еса трупай Ігната Буйніцкага. І ўсюды быў велізарны поспех ад таго, што самадзейныя артысты выдатна выконвалі свае ролі. Поспех залежаў яшчэ не ў меншай ступені ад таго, што цікавы сюжэт п’есы і вельмі цікава яна напісана.

Сюжэт п’есы Янкі Купалы “Паўлінка” перклікаецца з сюжэтам “Моднага шляхцюка”.

Пранцішак, шляхцюк па паходжанні, закахаўся ў Ганну, дачку гаспадара Яна. Ганна – прыгожая дзяўчына – кахае вясковага хлопца, сумленнага і працалюбівага. Пранцішак жа – гультай і абібок, але вельмі любіць хваліцца сваім розумам і вучонасцю. Не толькі Ганна, але і ўся ваколіца ведае, што любімы занятак Пранцішка – гульня ў карты і піццё гарэлкі. Розныя камічныя выпадкі адбываюцца з ім. Заканчваецца п’еса тым, што на Пранцішка напалі сабакі, парвалі на ім адзенне і напалохалі.

З вялікай цікавасцю чытаюцца і іншыя п’есы К.Каганца: “У іншым шчасці няшчасце схавана”, “Сын Даніла”, “Старажовы курган”.

Як вядома, большая частка жыцця Каруся каганца прайшла ў беларускай вёсцы, сярод працоўнага сялянства: разам пасвіў, разам гуляў, разам працаваў і цяпер “маю між імі сваякоў”, - прызнаваўся пісьменнік. Гэта акалічнасць паклала адбітак на яго паэзію. У ранніх вершах Каруся Каганца праўдзівыя і простыя малюнкі сялянскай працы, скарга на нялёгкую долю. Часам ціхая скарга пераходзіла ў ваяўнічы заклік:

Адважна, брацце, наперад ідзеце

Цвёрдай і правай ступою!

Кожнаму смела ў вочы глядзеце,

Праўду нясеце з сабою!

Аб цяжкім жыцці селяніна гаворыцца ў вершах: “Песня зіме”, “Палессе”. У К.Каганца былі таксама вершы “Песня вясне”, “Песня восені”, “Песня лету”, “Жняя”, “Касар”, “На сяле вечарам”, але знайсці іх тэксты не ўдалося, бо ў друк яны не трапілі, а рукапісаў не захавалася.

Адклікаўся паэт і на грамадскія падзеі. Жывым водгукам на руска-японскую вайну былі вершы: “На мабілізацыю”, “Які ж то вецер буйны грае”.

Мы тыя бедныя рэкруты,

Гарматна мяса на вайну,

Каторых цар і доля люта

Жане за мора ў чужыну.

Вялікае месца ў паэзіі К. Каганца займалі нацыянальна-вызваленчыя матывы (“Плач беларуса”, “Наш покліч”). Пісаў ён вершы на гістарычныя тэмы (“Нёман”, “Згадка пра Галубка”, займаўся перакладам польскага паэта Залескага.

К. Каганец пакінуў нам і свае малюнкі. На гэтых стэндах вы бачыце некаторыя з іх. Малюнкаў у Каруся многа. Сюжэт большасці малюнкаў – адлюстраванне жыцця простага селяніна, яго быту, выкананне розных работ.

Наш зямляк Карусь Каганец – вядомы грамадскі дзеяч. Ён прымаў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным руху, быў членам Беларускай сацыялістычнай грамады. Яшчэ ў 1904 годзе рабіў заходы адносна выдання ў Мінску беларускай газеты “Палессе”. Таму ў гады рэвалюцыі 1905-1907 гадоў ён на самым пярэднім краі барацьбы з царызмам. За агітацыйную дзейнасць сярод сялян Койданаўшчыны ў снежні 1905 года трапіў у турму і прасядзеў там да мая 1906 года.

У 1910 годзе Віленская судовая палата прыгаварыла К.Каганца за ўдзел у рэвалюцыі 1905 года да зняволення ў Мінскай крэпасці, дзе ён з 26 ліпеня 1910 года адсядзеў роўна год. За турэмнымі кратамі пісьменнік не падаў духам, многа пісаў і маляваў.

Дарэчы, сядзеў ён у крэпасці разам з Якубам Коласам. Пятнаццаць лістоў напісаў К.Каганец з турмы. У яго пісьмах няма ні слова скаргі на свой лёс. Больш таго, ён імкнецца развеяць жончын смутак і яе невясёлыя думкі і ўмее падтрымаць яе ў цяжкія хвіліны нястач і гора: “Старайся, галубка, захаваць сваё здароўе, бо яно вельмі дарагое, а тады і мыслі весялейшыя будуць”

 Раздзел 3

      Перад вамі фотаздымак трох валуноў. Гэтыя камяні, якія знаходзяцца непадалёку ад вёскі Баханы, нядаўна адшукалі нашы краязнаўцы. Адно апавяданне Каруся Каганца называецца “Засульскія Турэ”. Гэта ў двух кіламетрах ад Засулля. Так называецца ўрочышча. Літаратурна правільна трэба гаварыць Туры. Турэ ж – тагачасны мясцовы дыялект.

Пісьменнік у апавяданні перадае сутнасць адной легенды, распаўсюджанай у той час у Засуллі. На краі боханскага балота (назва ад вёскі Баханы) спрадвеку вякоў ляжалі тры камяні – два вялікія, трэці меншы. Гэтыя камяні ў народзе празываліся Турамі. Калісьці, вельмі даўно, гэтыя камяні былі людзьмі. Гэта было ў век паганства, то есць язычніцтва. Пайшлі чуткі, што з Кіева нейкая новая вера распаўсюджваецца – хрысціянства. Да аднаго селяніна, каторы Турам зваўся, стаў прыходзіць начамі дзед і вучыць сям’ю новай веры. Аб гэтым даведаліся сяляне. Яны сабраліся і вырашылі расправіцца з сям’ёй Тура. Убачыўшы натоўп, Тур хутка ўбег у хату, разбудзіў жонку і сына, і яны сталі ўцякаць. Але, дабегшы да балота, астанавіліся. Тур сказаў: “Лепей камянямі станем, а новае веры не прымем”. Так люді ператварыліся ў камяні. З той пары іх сталі называць Турамі.

Ёсць у Каруся Каганца яшчэ адно апавяданне, змест якога звязаны з нашай мясцовасцю. Гэта апавяданне “Бутрымава прыгода”. Жыў у Засуллі селянін. Бутрымам яго звалі. Любіў Бутрым пагуляць у Мэндаля, у карчме. А грошы ў кішэні не заўсёды вадзіліся. Вось аднойчы Бутрым сустрэўся ў карчме са сваім кумам. Кум таксама любіў гульнуць. Сталі яны думаць, дзе грошы ўзяць. Рашылі ўкрасці воз панскага лесу і везці ў Стоўбцы на кірмаш. Запрэглі двух валоў, паехалі і пагрузілі лес. Накіраваліся знаёмай дарогай у Стоўбцы. Раптам на іх шляху сустрэўся незнаёмы чалавек. Спытаўшы, куды яны едуць, чалавек упэўніў Бутрыма і кума, што яны заблудзіліся. Павёў чалавек іх незнаёмымі сцежкамі. Доўга ішлі, а Стоўбцаў не было. Зразумелі Бутрым з кумам, што тут штосьці няладнае. Яшчэ доўга хадзілі, але паў адзін вол. Здагадаліся, што трэба хрысціцца, маліцца. Чалавек пачаў курчыцца, пляваць, а потым. Як зарагоча – ды ў балота. Убачылі Бутрым з кумам у чалавека хвост ды рожкі. Гэта быў чорт. Аж на другі дзень мужчыны на адным вале прыехалі дамоў.

                                                                           Раздзел 4

      Наступны стэнд прысвечаны нашаму земляку, паэту Івану Рубіну. Нарадзіўся Іван Рубін на хутары Раздоры, што ў пяці кіламетрах ад Засулля, у сялянскай сям’і. З 1968 года па 1971 год вучыўся ў нашай Засульскай сярэдняй школе. У школьныя гады Іван Рубін пісаў выдатныя вершы, якія былі надрукаваны ў раённай газеце. Пісаў ён аб прыгажосці рэчкі Сулы, аб прыбярэжных лугах і лясах, аб роднай вёсцы:

За Стоўбцамі - на поўнач Наваполле,

Далей – сасновыя бары да Налібокаў,

А там, на поўдзень недалёка,

Прывольна круціць млын Сула,

А з-пад птушынага крыла

Відаць мае прыціхлыя Раздоры.

Вучыўся на філфаку БДУ імя Леніна. З 1979 года працаваў на беларускім радыё. З друку выйшлі яго зборнікі: “Над вечнасцю гнязда”(1984г.), “Вянок надзеі”(1990г.), “Набытак”(1992г.).

Памёр Іван Рубін у 1994 годзе і пахаваны на могільніку вёскі Ячонка.

</blockquote>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.