Свет прафесій вялікі і разнастайны. Каб пазнаёміцца і вывучыць асаблівасці кожнай з іх, патрэбна шмат часу, а таксама досведу. Адзін настаўнік не можа рознапланава пра ўсё расказаць. Таму ў першым паўгоддзі 2017/2018 на дапамогу педагогам прыходзяць бацькі. Прадстаўляем рубрыку "Свет прафесій нашых бацькоў", дзе будуць сабраныя матэрыялы мерапрыемстваў, праведзеных разам з бацькамі.
1 клас, 09.09.2017
Першымі гасцінна адчынілі дзверы нашы першакласнікі, наш новы класны клуб "Фантазёры". Разам з настаўніцай і бацькамі дзеці пагулялі ў пазнавальныя гульні, адгадалі загадкі па тэме "Прафесіі". Свае творчыя здольнасці бацькі і дзеці паказалі падчас конкурсу малюнкаў.
3 клас, 23.09.2017
4 клас, 30.09.2017
5 клас, 07.10.2017
"Кожная прафесія - самая важная!" - так лічаць бацькі нашых пяцікласнікаў, якія сабраліся на мерапрыемства 7 кастрычніка 2017 года. Класны кіраўнік 5 класа, педагог-псіхолаг Логвін Людміла Уладзіміраўна пазнаёміла з правіламі выбару прафесіі. Пяцікласнікі прадэманстравалі сцэнку, прачыталі вершы, расказалі пра прадстаўнікоў розных прафесій з дапамогай мімікі і жэстаў. Бацькі разам са сваімі дзецьмі з задавальненнем прынялі ўдзел у прапанаваных конкурсах і інтэрв'ю. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя праглядзелі і абмеркавалі відэафільм аб правільным выбары прафесіі.
10 клас, 14.10.2017 года
В жизни каждому что-то ведь надо:
Счастье, учеба, работа и дом.
Но есть такая профессия - мама,
По миру всему их миллион.
Самай важнай жаночай прафесіі -прафесіі мамы, было прысвечана мерапрыемства ў 10 класе. Разам з матулямі дзясяцікласнікі абмеркавалі і праінсцэніравалі такія ролі як мама-выхавацель, мама-псіхолаг, мама-повар, мама-медсястра, мама-эканаміст, мама-дызайнер. Магчыма падчас мерапрыемства хтосьці з вучняў змог выбраць сваё будучае.
7 клас, 21.10.2017 года
6 клас, 28.10.2017 года
Невялікі, але ўтульны кабінет шостага класа сабраў у мінулую суботу бацькоў і дзяцей на прафарыентацыйнае мерапрыемства. Класны кіраўнік нагадала шасцікласнікам пра важнасць правільнага выбару прафесіі, пазнаёміла з прафесііямі будучага, правяла віктарыны і конкурсы, у якіх прынялі ўдзел і бацькі, і дзеці. Бацькі расказалі пра свае прафесіі, пра тое, як яны зрабілі выбар, пра плюсы і мінусы іх прафесій. А мама Паляшчук Ірыны прадэмансравала сваё хобі - вязанне кручком і вышыўку, а таксама работы сваёй бабулі-ткачыхі.
8 клас, 25.11.2017
З мэтай азнаямлення вучняў 8 класа з прафесіямі бацькоў 25 лістапада адбылася экскурсія на малочнатаварную ферму з рабатызаванай даільнай залай, што ў ААТ «Каганец». Рабяты ўважліва слухалі аператара В.В.Паляшчук, якая вельмі цікава і змястоўна расказала пра работу на сучаснай ферме і пазнаёміла з камфортнымі ўмовамі, што створаны для дойнага статка.
11 клас, 02.12.2017