Праект
аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Карусель”
Дзяржаўнай установы адукацыі “Засульская сярэдняя школа”
(01.06.2021-21.06.2021)
Тлумачальная запіска
Лета – цудоўныя дні школьных канікулаў, калі дзеці адкрываюць для сябе свет і сябе ў гэтым свеце, асвойваюць летнюю прастору часу, імкнуцца даведацца пра новае, неспазнанае дабравольна і заўсёды з задавальненнем.
Лета - час дзеянняў, праверкі сваіх сіл, час асэнсавання навакольнага свету. Кожны дзень жыцця ў лагеры непаўторны, пазнавальны, карысны, запамінальны і павінен дарыць дзецям толькі прыемныя ўражанні. Таму ў аздараўленчым лагеры “Карусель” распрацаваны праект “Карагод яркіх эмоцый”, які будзе ажыццяўляцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Выбар лета. ЗдОрава! ЗдарОва! Карысна! Дружна!”
1. |
Назва праекта |
“Карагод яркіх эмоцый” |
2. |
Аўтары праекта |
Чабай Л.У., дырэктар лагера “Карусель”, Фамішкіна А.М., намеснік дырэктара лагера “Карусель” аг.Засулле вул. Школьная, 3 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Засульская сярэдняя школа” |
3. |
Удзельнікі праекта |
навучэнцы 1-8 класаў; бацькі; педагогі; кіраўніцтва ўстановы |
4. |
Мэта праекта |
арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей у летні перыяд, стварэнне аптымальных умоў для рознабаковага развіцця асобы дзіцяці |
5. |
Задачы праекта |
садзейнічаць далучэнню дзяцей да творчых відаў дзейнасці, развіццю пачуцця прыгожага, фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця, выкарыстоўваць навакольнае асяроддзе ў якасці крыніцы аздараўлення |
6. |
Прынцыпы дзейнасці |
Прынцып уключанасці ў сацыяльна-значныя адносіны, які прадугледжвае: -наяўнасць магчымасці пераключэння з аднага віда дзейнасці на другі ў рамках змены; -прадастаўленне магчымасці і права адстойваць сваю думку; -узаемапавага ўсіх удзельнікаў работы лагера. Прынцып самарэалізацыі: -стварэнне сітуацыі поспеху; -асоба чалавека - вышэйшая сацыяльная каштоўнасць. Прынцып узаемасувязі педагагічнага кіравання і дзіцячага самакіравання: -стварэнне сітуацый, якія патрабуюць прыняцця калектыўнага рашэння; -фарміраванне пачуцця адказнасці за прынятае рашэнне, за свае ўчынкі і дзеянні; -абарона кожнага члена калектыва ад негатыўных праяўленняў. Прынцып дынамічнасці (пастаянная змена відаў дзейнасці) |
7. |
Метады рэалізацыі праекта |
- арганізацыйныя; -распрацоўка і апрабацыя творчых мерапрыемстваў, накіраваных на арганізацыю змястоўнага баўлення вольнага часу ў рамках летняга адпачынку; -правядзенне маніторынга эфектыўнасці праектнай дзейнасці; -падвядзенне вынікаў праектнай дзейнасці. |
8. |
Чакаемы вынік |
- арганізацыя паўнацэннага адпачынку дзяцей; - стварэнне сістэмы летняга адпачынку і занятасці ў перыяд з 1 па 21 чэрвеня; - пашырэнне кругагляду дзяцей, прывіццё цікавасці да вывучэння роднага краю, развіццё арганізатарскіх і творчых здольнасцей; -захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей; -арганізацыя сістэмы часовага самакіравання рознаўзроставага калектыва выхаванцаў; -асобасны рост удзельнікаў праекта; -аб ходзе рэалізацыі праекта рыхтуецца фотасправаздача “Лета-2021” |
9. |
Тэрмін рэалізацыі |
на працягу змены:1-21 чэрвеня 2021 года |
10. |
Ідэя праекта |
праект прысвечаны Году народнага адзінства, таму найбольш значнымі і ключавымі справамі з’яўляюцца мерапрыемствы на згуртаванне, наладжванне сяброўскіх адносін, узаемаразуменне, выхванне павагі да сваёй Радзімы. |
11. |
Этапы праекта |
-арганізацыйны, -асноўны, -заключны |
12. |
Умовы паспяховасці |
творчы падыход педагогаў да рэалізацыі праекта; уменне выхавацеляў убачыць схільнасці і інтарэсы кожнага дзіцяці, стварыць умовы для іх развіцця |
13. |
Кадравае забеспячэнне |
дырэктар лагера, намеснік дырэктара, 11 выхавацеляў |