МАДЭЛЬ ШОСТАГА ШКОЛЬНАГА ДНЯ
Усё большая колькасць сучасных настаўнікаў і бацькоў выразна разумеюць, што навучыць — гэта значыць не толькі даць веды ў тым ці іншым аб'ёме, а, перш за ўсё, развіць дапытлівасць, мысленне, прывіць ўстойлівую, усвядомленую цікавасць да вучобы ў кожнага вучня, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы. І галоўнае, каб веды фармавалі не толькі інтэлектуальны стрыжань сталеючай асобы, але і закраналі самыя патаемныя струны душы і сэрца.
Перагрузка школьнай праграмай, няправільнае харчаванне, ператамленне, дрэнная асветленасць, забруджанасць паветра, не заўсёды спрыяльны псіхалагічны клімат у калектыве і ў сям'і і шэраг іншых прычын згубна ўплываюць на здароўе дзяцей.
Для дзяцей неабходны дзень тыдня для псіхалагічнай, фізічнай, эмацыйнай разгрузкі. Менавіта такім з'яўляецца шосты школьны дзень-субота. Зразумела, што нельга ўсю выхаваўчую работу максімальна звесці да правядзення мерапрыемстваў у адзін дзень. Варта па-ранейшаму, а можа быць, яшчэ і ў большай ступені, павышаць выхаваўчую каштоўнасць кожнага ўрока, захаваць існуючую сістэму пазаўрочнай, пазашкольнай выхаваўчай практыкі.
Таму працэс планавання выхаваўчай работы ў школе набывае асаблівую значнасць. Адной з дзейсных форм выхаваўчай работы выступае супрацоўніцтва паміж дзецьмі, педагогамі, бацькамі і грамадскімі арганізацыямі, іншымі прадстаўнікамі соцыуму.
Прапанаваная мадэль арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень спалучае ў сабе ўсе структуры сацыяльна-педагагічнага комплексу, лідарам якога выступае ўстанова адукацыі. Каштоўнасць такой арганізацыі суботняга дня заключаецца ў тым, што школа не толькі арганізуе комплексную сістэму рознабаковага выхавання і развіцця асобы навучэнцаў, але і ўключае ў гэты працэс бацькоў, педагогаў-прадметнікаў, а таксама значную частку дарослага насельніцтва аграгарадка. Вядучымі прынцыпамі мадэлі арганізацыі шостага школьнага дня з'яўляюцца: абранне з улікам цікавасці навучэнцаў месца і віду дзейнасці; перагрупоўка класных калектываў навучэнцаў у адпаведнасці з іх узроставымі асаблівасцямі, інтарэсамі, характарам абранай дзейнасці; педагагічнае кіраўніцтва гэтай дзейнасцю усімі педагогамі і спецыялістамі.
Мадэль шостага дня распрацавана ў адпаведнасці з усімі праграмнымі і нарматыўнымі дакументамі па пытаннях выхавання. Дадзеная мадэль з'яўляецца арганічнай часткай адаптыўнай школы для навучэнцаў з розным узроўнем развіцця, рознымі патрэбамі і інтарэсамі і дазваляе больш мэтанакіравана арганізоўваць педагагічнае ўзаемадзеянне з бацькамі і пазашкольнымі ўстановамі па пытаннях выхаваўчай работы.
У цяперашні час, на жаль, далёка не ўсе дзеці і дарослыя ўмеюць правільна, а галоўнае карысна арганізаваць свой вольны час. Камп’ютары, тэлевізары, гульнявыя клубы шмат у чым замянілі жывыя зносіны, актыўны адпачынак.
Мы лічым неабходным стварыць умовы для пашырэння сферы інтарэсаў нашых дзяцей, навучыць іх адпачываць цікава, разнастайна, карысна.
Ключавым момантам з'яўляецца прадастаўленне шостага школьнага дня мерапрыемствам па станаўленні і ўмацаванні фізічнага, псіхічнага, маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў, станаўленню іх актыўнай жыццёвай пазіцыі, удзелу ў грамадска-значнай дзейнасці.
У аснову выхаваўчай работы ўстановы адукацыі пакладзены тэхналогіі выхавання суб'ектнай сацыяльнай актыўнасці асобы, выхаванне самаахоўных якасцей, работа дзіцячых аб'яднанняў, фарміраванне лідарскіх якасцей. Стварэнне ўмоў для выніковага ўзаемадзеяння ў трыядзе "настаўнік-вучань-бацькі" і выкарыстанне інтэрактыўных метадаў дазваляюць атрымліваць станоўчы вынік.
У стагоддзе тэхнічнага прагрэсу чалавек застаецца бездапаможным перад інфармацыяй. Правільна падабранае інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу ў шосты школьны дзень прадастаўляе кожнаму дзіцяці шырокае поле выбару розных відаў творчай дзейнасці, прычым створанага на падставе рэальных праблем і патрэбаў самога дзіцяці. Дзейнасць педагогаў у арганізацыі шостага школьнага дня павінна задавальняць рознабаковыя запыты навучэнцаў і іх бацькоў.
Мэта: стварэнне ўмоў для праяўлення і развіцця дзіцем сваіх інтарэсаў, задавальнення і развіцця пазнавальных здольнасцей, стварэнне ўстойлівай матывацыі да новых відах дзейнасці на аснове вольнага выбару, спасціжэння духоўна-маральных каштоўнасцей і культурных традыцый.
Задачы:
- садзейнічаць станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў;
- прыцягваць вучняў да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам, да розных відаў грамадска карыснай дзейнасці;
- ствараць умовы для ўдзелу бацькоў у выхаваўчым працэсе;
- забяспечваць рэалізацыю творчых здольнасцей вучняў;
- расшыраць сферу дзейнасці дзіцячых і маладзёжных арганізацый;
- фарміраваць навыкі пазітыўных камунікатыўных зносін;
Прагназуемыя вынікі работы школы ў шосты дзень:
- развіццё разнастайнай дзейнасці ў вольны час;
- развіццё творчага патэнцыялу асобы кожнага навучэнца;
- павышэнне ўзроўню матывацыі, актыўнасці вучняў у шосты школьны дзень і,як вынік, прыцягненне максімальнай колькасці дзяцей у работу суботы;
- выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі;
- павышэнне ўзроўню выхаванасці, зніжэнне колькасці правапарушэнняў сярод падлеткаў;
- далучэнне да здаровага ладу жыцця, умацаванне здароўя навучэцаў;
- павышэнне актыўнасці ўдзелу бацькоў у выхаваўчых мерапрыемствах, наладжванне больш цесных кантактаў установы і сям’і.
Функцыянальна-метадычнае забеспячэнне выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень
Функцыі |
Развіваючая |
Арыентацыйная |
Камунікатыўная |
Крэатыўная |
Мэты |
Стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага, духоўна-мараль-нага, фізічнага развіцця |
Здзяйсненне прафарыентацый-нага, працоўнага выхавання, сацыяльная інфармаванасць вучняў |
Вярнуць дзяцей у разнастайны свет зносін |
Стварэнне сітуацыі радасці, паспяховасці, захаплення |
Формы |
Дні здароўя, спартыўныя гульні, інтэлектуальныя, віктарыны, алімпія-ды, конкурсы, акцыі, трэнінгі і інш. |
Сустрэчы з цікавымі людзьмі, эстафеты, акцыі, КТС з удзелам суб’ектаў соцыума |
Аб’яднанні па інтарэсах,экскурсіі, дыспуты, дыскатэкі |
Гадзіны зносін, гульні, конкурсы |
Каштоўнасныя асновы |
Чалавек, сям’я, малая радзіма, праца, веды, культура, зямля, мір |
|||
Прагназу-емы вынік |
Фарміраванне адзінай выхаваўчай прасторы |
<font color="#ff0000"> </font>