Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праект аздараўленчага лагера "Мая Айчына"

Дата: 31 мая 2019 в 23:15, Обновлено 26 октября 2019 в 11:29

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ЗАСУЛЬСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

Праект “Мая Айчына ”

01.06.2019-21.06.2019

1.

Назва праекта

“Мая Айчына”

2.

Аўтары праекта

Кажамяка Я.Л., дырэктар лагера “Вясёлка”,

Сечка С.Н., намеснік дырэктара лагера “Вясёлка”

аг.Засулле вул. Школьная, 3 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Засульская сярэдняя школа”

3.

Удзельнікі праекта

Навучэнцы 1-7 класаў;

бацькі;

педагогі;

кіраўніцтва ўстановы;

4.

Мэта праекта

Арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей у летні перыяд, стварэнне аптымальных умоў для асабістага росту і станаўлення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў

5.

Задачы праекта

Пазнаёміць рабят з гісторыяй роднага краю;

прадаўжаць выхаванне ў іх грамадзянска-патрыятычных якасцей, пазнавальную актыўнасць;

фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця, умацавання  здароўя дзяцей, культуру зносін

6.

Прынцыпы дзейнасці

Прынцып уключанасці ў сацыяльна-значныя адносіны, які прадугледжвае:

-наяўнасць магчымасці пераключэння з аднага віда дзейнасці на другі ў рамках змены;

-прадастаўленне магчымасці і права адстойваць сваю думку;

-узаемапавага ўсіх удзельнікаў работы лагера.

Прынцып самарэалізацыі:

-стварэнне сітуацыі поспеху;

-асоба чалавека - вышэйшая сацыяльная каштоўнасць.

Прынцып узаемасувязі педагагічнага кіравання  і дзіцячага самакіравання:

-стварэнне сітуацый, якія патрабуюць прыняцця калектыўнага рашэння;

-фарміраванне пачуцця адказнасці за прынятае рашэнне, за свае ўчынкі і дзеянні;

-абарона кожнага члена калектыва ад негатыўных праяўленняў.

Прынцып дынамічнасці (пастаянная змена відаў дзейнасці)

7.

Метады рэалізацыі праекта

Арганізацыйныя

-распрацоўка і апрабацыя творчых мерапрыемстваў, накіраваных на арганізацыю  змястоўнага баўлення вольнага часу ў рамках летняга адпачынку;

-правядзенне маніторынга эфектыўнасці праектнай дзейнасці;

-падвядзенне вынікаў праектнай дзейнасці

8.

Чакаемы вынік

-Арганізацыя паўнацэннага адпачынку дзяцей;

-стварэнне сістэмы летняга адпачынку і занятасці ў перыяд з 1 па 21 чэрвеня;

-пашырэнне кругагляду дзяцей, прывіццё цікавасці да вывучэння роднага краю, развіццё арганізатарскіх і творчых здольнасцей;

-захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей;

-арганізацыя сістэмы часовага самакіравання рознаўзроставага калектыва выхаванцаў;

-асобасны рост удзельнікаў праекта

-аб ходзе рэалізацыі праекта рыхтуецца штодзённа калаж на тэму дня, а ў канцы аздараўленчай кампаніі - фотасправаздача “Лета-2019”

9.

Тэрмін рэалізацыі

На  працягу змены: з 1 па 21 чэрвеня 2019 года

10.

Кароткая ідэя праекта

Праект прысвечаны Году малой радзімы,75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму найбольш значнымі і ключавымі справамі з’яўляюцца практычнае краязнаўства, пашырэнне ведаў па гісторыі свайго краю.

11.

Перыяды праекта

Арганізацыйны

Мэта:  зацікавіць дзяцей перспектывай прабывання ў лагеры, настроіць на перспектыўную і творчую работу.

Асноўны

Мэта: максімальна праявіць усе здольнасці і магчымасці дзяцей, згуртаваць дзіцячы калектыў, дабіцца актыўнай сумеснай дзейнасці дзяцей і педагогаў.

Выніковы

Мэта: падвесці вынікі лагернай змены і паспяхова яе завяршыць

12.

Умовы паспяховасці

Творчы падыход педагогаў да рэалізацыі праекта;

Уменне выхавацеляў удзяліць увагу кожнаму дзіцяці.

13.

Кадравае забеспячэнне

Дырэктар лагера

Намеснік дырэктара

15 выхавацеляў

Асноўны этап праекта

Дата

Мерапрыемствы

Адказныя

1

1  чэрвеня

Тэма дня: “Дзень добры, лета!”

“Бяспека на ўсе 100”-прафілактычная гульня.

“Дом, у якім утульна ўсім”-праект.

“Свет дзяцінства”-флэш-моб.

“ Разам весела ісці”-рухомыя гульні

Малчанава А.Я., Роман Т.Ф.,

 Львова А.А.,

Канатка Н.У.

Кукушкін Д.М.

2

3 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень ПДР”

“Па краіне дарожных знакаў”-гульня-падарожжа.

“Дарожныя нечаканасці”-конкурс малюнкаў.

“Спартыўнаму лету-ўра!”-спартландыя

Малчанава А.Я., Роман Т.Ф.,

Жолік М.Д.,

Канатка Н.У.

Кукушкін Д.М.

3.

4 чэрвеня

“Тэма дня: “Знаёмыя незнаёмцы”

“Калейдаскоп імён”-гульня-знаёмства.

“Мы- лепшыя сябры”- конкурс малюнкаў на асфальце.

Кіназала.

“Перадай другому”-бегавая эстафета

Жолік М.Д.,

Логвін Г.Б.,

Гарановіч Т.М.,

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.

Кукушкін Д.М.

4.

5 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень аховы акаляючага асяроддзя”

“Лясны лабірынт”-экалагічная гульня.

“Экалагічная трывога”-конкурс плакатаў.

“Летнія дзянькі”-спартыўна-гульнёвая праграма.

Львова А.А.,

Малчанава А.Я., Роман Т.Ф.,

Гарановіч Т.М.

Кукушкін Д.М.

5.

6 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень бяспекі”

“Мае родныя Стоўбцы”-экскурсія.

Інтэрактыўная гульня ў рамках акцыі “Не астаўляйце дзяцей адных”на базе РАНС г.Стоўбцы

“Мой вясёлы, звонкі мяч”-спартыўна-гульнёвая праграма

Жолік М.Д.,

Канатка Н.У.,

Пакроўская А.М.,

Логвін Г.Б.

Кукушкін Д.М.

6.

7 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень творчасці і фантазіі”

“Рукам работа-сэрцу радасць”-дзіцячы хэнд-мэйд.

“Кошык весялосці”-гульнёвая праграма.

“Вясёлы час”-рухомыя гульні на свежым паветры

Львова А.А.,

Пакроўская А.М.,

Рэвякіна В.І.,

Роман Т.Ф.

Кукушкін Д.М.

7.

8 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень добрых спраў”

“Прыгажосць ствараем сваімі рукамі”-аперацыя

“Знайдзі клад”-гульня на мясцовасці

“Народныя гульні”-спартыўная гадзіна

Львова А.А.,

Жолік М.Д.,

Логвін Г.Б.

Рэвякіна В.І.

Кукушкін Д.М.

8.

10 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень рэкордаў”

“Самая моцная дзяўчынка і самы класны хлопчык”-конкурс.

Складанне кнігі рэкордаў лагера.

“У сяброў без выхадных”-гульнёвая праграма.

“Наш сябар мячык”-спартыўныя гульні

Львова А.А.,

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.

Роман Т.Ф.,

Логвін Л.У.

Кукушкін Д.М.

9.

11 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень Выратавайкіна”

Наведванне Пункта выратавання на водах у г.Стоўбцы.

 “Гатоўнасць 101”-гульня-эстафета.

“Рабі, як мы!”-спартыўная гадзіна

Рэвякіна В.І.,

Гарановіч Т.М.

Чабай Л.У.,

Русецкая Я.В.

Кукушкін Д.М.

10.

12

чэрвеня

Тэма дня: “Дзень прафесіі”

“Ты патрэбен малой радзіме”-знаёмства з прафесіямі жыхароў аграгарадка.

“Твае магчымасці”-інтэлектуальны турнір.

“Спорт-гэта жыццё”-гульні на свежым паветры

Львова А.А.,

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.

Логвін Г.Б.

Рэвякіна В.І.

Кукушкін Д.М.

11.

13 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень малой радзімы”

Вуліца, на якой я жыву”-міні-праект.

“Нязведаныя маршруты малой радзімы”-экскурсія па Засуллі.

“Вясёлка дзяцінства”-гульнёвая праграма.

Чабай Л.У.,

Рэвякіна В.І.

Русецкая Я.В.

Роман Т.Ф.

Кукушкін Д.М.

12.

14 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень талентаў”

“Разумныя пальчыкі”-конкурс падзелак.

“Хвіліна славы”-конкурсная праграма.

“Хуткая ракетка”-турнір па настольным тэнісе

Львова А.А.,

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.

Роман Т.Ф.

Жолік М.Д.

Кукушкін Д.М.

13.

15 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень здароўя”

“Дужыя, спрытныя, умелыя”-спартыўныя спаборніцтвы на базе Заямнаўскай СШ.

Тэматычная гульнёвая праграма

Канатка Н.У.,

Логвін Л.У.,

Логвін Г.Б.,

Гарановіч Т.М.

14.

17 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень патрыятызму і грамадзянскасці”

“Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”-вусны часопіс.

“Кола гісторыі”-віктарына.

“Мая прыгожая Беларусь”-фота-панарама.

“Вясёлыя старты”-спартыўныя спаборніцтвы

Жолік М.Д.,

Малчанава А.Я.,

Пакроўская А.М.,

Гарановіч Т.М.

Кукушкін Д.М.

15.

18 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень турыста”

Конкурс падзелак з прыроднага матэрыялу.

Кіназала.

“Юныя турысты”-забаўляльная праграма.

Рухомыя гульні на свежым паветры

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.

Канатка Н.У.,

Логвін Г.Б.

Рэвякіна В.І.

16.

19 чэрвеня

Тэма дня: “Сцежкамі сівой даўніны””

Экскурсія ў Мірскі замак

“Алімпійскія надзеі”-спартландыя

Гарановіч Т.М.

Жолік М.Д.,

Пакроўская А.М.,

Рэвякіна В.І.

Кукушкін Д.М.

17.

20 чэрвеня

Тэма дня: “Дзень кнігі”

“Тут жывуць кнігі”-экскурсія ў сельскую бібліятэку.

“Гартай,чытай, свет пазнавай”-газетна-часопісны вернісаж.

“Фарбы малююць казкі”-экспромт-малюнак.

 “Народныя гульні”-спартыўная гадзіна

Львова А.А.,

Логвін Л.У.,

Канатка Н.У.,

Русецкая Я.В.

Кукушкін Д.М.

18.

21 чэрвеня

Тэма дня: “Беларусь помніць”

“Няхай заўжды будзе мір!”-конкурс малюнкаў на асфальце.

“Спяваю для цябе, мая Айчына!”-конкурс патрыятычнай песні.

“Зарнічка”-спартыўная гульня.

Львова А.А., Малчанава А.Я.,

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.

Мурзіч Л.В.

Кукушкін Д.М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.