Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Методические рекомендации по проведению 17 сентября 2021 урока на тему "День народного единства"

Дата: 16 сентября 2021 в 21:01
Да Дня народнага адзінства 

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2021 17 верасня наша краіна адзначыць дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. 

Дата мае невыпадковы характар: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. 

17 верасня 1939 года адбылася падзея, якая стала адной з самых знамянальных у гісторыі нашай краіны. Чырвоная армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, а польскія войскі адступалі, практычна не аказвалі супраціву ёй. Ужо да пачатку кастрычніка былыя ўсходнія крэсы сталі савецкай тэрыторыяй. Паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь меў для беларускага народа вялікае значэнне, паколькі аб'яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця. 14 лістапада 1939 году Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў Закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Пасля ўз'яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўводзілася новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: былі ўтвораны вобласці, раёны, сельскія саветы. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася да 225,7 тыс. кв. км, а насельніцтва – у 2 разы і склала 10,2 млн чалавек. 

Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 

Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Інфармацыйна-асветніцкую інтэрактыўную карту «Вуліцы/завулкі/плошчы, названыя ў гонар падзей 17 верасня 1939 года, у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь» можна паглядзець па спасылцы: https://www.google.com/maps/d/u/1/edit?mid=1rBh0rgwlc..

Матэрыялы для арганізацыі і правядзення ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўрока на тэму «Дзень народнага адзінства» 

Методические рекомендации по проведению 17 сентября 2021 года в учреждениях общего среднего образования урока на тему «День народного единства» (https://adu.by/images/2021/09/metod-rek-urok-den-naro..)

Примерный план-конспект урока «День народного единства» для I ступени общего среднего образования 
(https://adu.by/images/2021/09/Konspekt_uroka_1_stupen..)

Примерный план-конспект урока «День народного единства» для III ступени общего среднего образования 
(https://adu.by/images/2021/09/Konsperk_uroka_3_stupen..)

Информация о событиях 17 сентября 1939 года 
(https://adu.by/images/2021/09/Informaciya_o_17091939...)
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.