У цяперашні час наша грамадства пачынае больш яскрава асэнсоўваць, што будучае Беларусі і лёс новых пакаленняў у вялікай ступені залежаць ад таго, ці зможам мы захаваць нашу нацыянальную культуру. Таму сёння грамадства і школа звяртаюцца да музея – сховішча чалавечага генія, які ўтрымлівае ў сабе жывую сутнасць культуры ва ўзаемным пераходзе ад мінулага да сучаснага.
Імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій і іх шырокае выкарыстанне ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці прывяло да змянення і мадыфікацыі звычайных рэалій пры іх адлюстраванні ў віртуальнай прасторы. Прыкладам гэтага , дарэчы, служаць віртуальныя музеі, якія па сваёй сутнасці прадстаўляюць базу дадзеных, што ўтрымлівае музейныя электронныя экспанаты, лічбавыя фотаздымкі , аўдыя- і відэаматэрыялы, анімацыю і многае іншае. У сетцы Інтэрнэт з дапамогай пошукавых сістэм можна знайсці больш за тысячу віртуальных музеяў .
Віртуальныя музеі могуць знаходзіцца ў больш выйгрышным стане, чым рэальныя музеі. Стварэнне такіх музеяў можа вырашыць праблему адсутнасці свабодных памяшканняў для размяшчэння ў іх экспазіцыі. З дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій нават самая багатая па колькасці прадметаў экспазіцыя можа змясціцца ў самым маленькім маніторы.
Стварэнне віртуальных музеяў таксама звязана з перамяшчэннем людской увагі ў новую лічбавую прастору, якое засяроджана ў віртуальным свеце персанальнага камп’ютара і сеткі Інтэрнэт. У сетцы Інтэрнэт з’яўляюцца мадыфікацыі (электронныя «клоны») сапраўдных устаноў культуры (віртуальныя музеі, віртуальныя бібліятэкі, віртуальныя архівы). У шырокім сэнсе пад віртуальным музеем мы разумеем музей, які не існуе ў рэальнай прасторы . Віртуальны музей – гэта інфармацыйны рэсурс, створаны сродкамі камп’ютарных тэхналогій , які ўяўляе ў віртуальнай прасторы лічбавыя версіі аб’ектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны
Наведваць віртуальны музей можна ў любы час дня і ночы , няма ніякіх чэргаў за білетамі і абмежавання на час знаходжання ў музеі для прагляду экспанатаў.
Віртуальны музей дазваляе захаваць унікальную архіўную інфармацыю, якая запісана на бумажных або магнітных носьбітах і якая з цягам часу можа быць страчана, гэта значыць , што віртуальны музей здымае пытанне аб захаванні сваіх узораў, што так актуальна для сапраўдных музеяў. Пры гэтым месца для захавання любой інфармацыі ў віртуальным музеі практычна не абмежавана.
Камунікацыйны кампанент музейнай дзейнасці ў сеткавым асяроддзі набывае галоўную сутнасць. Віртуальны музей – не помнік, а камунікатыўны ачаг, які забяспечвае адкрыты доступ кожнаму чалавеку да новых ведаў, вопыту і выказванню свайго светапогляду .
Асноўная мэта віртуальнага літаратурна-краязнаўчага музея – захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны роднага краю, свабодны доступ да матэрыялаў і экспанатаў вялікага кола наведвальнікаў.
Як і ў любым музеі, у ім можна падарожнічаць па розных залах, вобраз якіх адлюстроўваюць старонкі віртуальнага музея.
Кожная са старонак з’яўляецца старонкай галоўнага каталога і адначасова яе ўдакладняюць старонкі-падкаталогі , якія раскрываюць сутнасць размешчаных у ёй матэрыялаў. Віртуальны музей, так як і рэальны, складаецца з дзвюх асноўных частак: літаратурны пакой і краязнаўчы. Яны ствараюць асноўны каталог, далей кожная з іх складаецца з падкаталогаў, у якіх адлюстроўваюцца асноўныя экспазіцыі і матэрыялы музея. Таксама для больш хуткага пошуку на старонках створаны гіперспасылкі найбольш значных матэрыялаў.
У музеі можна пазнаёміцца з даследчымі і творчымі работамі вучняў нашай школы.
На старонках музея, прысвечаных пісьменнікам і паэтам, сабраны творы аўтараў, сачыненні, артыкулы, вершы вучняў і настаўнікаў.
Старонка “Фотаздымкі” адлюстроўвае работу музея , а таксама плануюцца тэматычныя фотавыставы. Напрыклад, зараз размешчана фотавыстава асноўных экспанатаў музея, фотаздымкі са спектакля Каруся Каганца “Модны шляхцюк”.
Аснова работы музея – праектная дзейнасць. Матэрыялы віртуальнага музея могуць выкарыстоўвацца вучнямі для пашырэння ведаў пра нашы мясціны, яе знакамітых людзей і іншае… Настаўнікамі – для падрыхтоўкі да ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.