Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Жнівеньская канферэнцыя

Дата: 16 сентября 2017 в 22:18, Обновлено 20 марта 2018 в 21:45

Запыт на прафесіяналаў

   28-га жніўня ў раённым Цэнтры культуры прайшла традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя, якая сабрала не толькі педагогаў, а і кіраўніцтва раёна, старшыняў сельвыканкамаў, дырэктараў прадпрыемстваў, лідараў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый.

    З дакладам выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Стонька. Людміла Мар’янаўна зрабіла акцэнт на рэспубліканскім педагагічным савеце з удзелам Прэзідэнта краіны і дала ацэнку работы адукацыйнай сістэмы раёна, акрэсліла яе перспектывы. Так, установы адукацыі выконваюць запыт грамадства на сучасную і даступную адукацыю. З 22-х паказчыкаў, вызначаных дзяржавай у сферы адукацыі і маладзёжнай палітыкі, у раёне не выкананы толькі адзін. За мінулы навучальны год падчас удзелу ў розных конкурсах і спаборніцтвах школьнікамі раёна разам з педагогамі і трэнерамі заваявана 114 прызавых месцаў. Мэта праведзенай работы – выхаванне ўсебакова развітай асобы, прафесіянала і патрыёта сваёй краіны.

    З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў. Ён падзякаваў педагогам за тыя яркія падзеі, якія зрабілі адметным мінулы навучальны год. Гэта – 44 залатыя медалі выпускнікоў школ. Па выніках ЦТ выпускніца Нававёскаўскай СШ Кацярына Бязушка (педагог – Наталля Петрушэнка) атрымала 100 балаў па рускай мове. Парадавалі вучні СШ № 3. На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы вучань 11 класа Павел Камёнка (настаўнік – Уладзімір Радзіон) заваяваў дыплом ІІІ ступені. Вучань 8 класа Дзмітрый Суднік (настаўніца – Ядвіга Богуш) атрымаў па рускай мове і літаратуры спецыяльны прыз міністра адукацыі. Высокі ўзровень работы ў Дзераўнянскай СШ (дырэктар – Марыя Шумчык). Заслугоўвае ўвагі работа па добраўпарадкаванні СШ № 2, Старасвержанскай СШ, Старасвержанскага дзіцячага сада, ясляў-сада № 5 г. Стоўбцы.

– Работа па прывядзенні школ і садоў у сучасны выгляд будзе працягнута, – падкрэсліў Юрый Горлаў. – Значны ўклад у яе ўносяць і прадпрыемствы раёна. Сёння ў дакладзе прагучала, што дашкольныя ўстановы раёна маюць вострую патрэбу ў камп’ютарным аснашчэнні. Мы гэтую праблему вырашым.

    За плённую працу і вернасць прафесіі Юрый Горлаў уручыў ад раённага выканаўчага камітэта граматы і падзякі настаўніку рускай мовы і літаратуры СШ № 3 Вераніцы Грыб, настаўніку гісторыі СШ № 2 Інзе Жабчыц, дырэктару Заямнаўскай СШ Марыне Ждановіч, педагогу сацыяльнаму Навасвержанскай СШ Алене Мастоўскай, выхавацелю ясляў-сада № 5 Вікторыі Міткевіч.

    З пажаданнямі працаваць не дзеля паказчыкаў, прывіваць дзецям любоў да роднага слова звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Алена Анісім. Слова было дадзена начальніку інфармацыйна-метадычнага цэнтра ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Тамары Няборскай. Ад імя Міністэрства адукацыі і ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Тамара Анатольеўна ўручыла граматы вядучаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму Алене Гамза, дырэктару Засульскай школы Таццяне Гарановіч, настаўніку замежных моў гімназіі № 1 Надзеі Казякоўскай, педагогу дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталлі Маславай, настаўніцы пачатковых класаў СШ № 2 Наталлі Шыбко. Вялікая група работнікаў адукацыі была адзначана граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

        Кіраўнікам устаноў адукацыі раёна Таццяне Гарановіч, Таццяне Сахар і Рамуальдзе Кажушка, якія прысвяцілі настаўніцкай прафесіі шмат гадоў жыцця і сёлета ідуць на заслужаны адпачынак, уручыў падарункі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сямён Юрчык.  

    Прыгожым і хвалюючым было прыняцце ў педагагічную сям’ю раёна 39-ці маладых спецыялістаў. Канферэнцыя завяршылася канцэртам, падрыхтаваным сіламі вучняў школ раёна.

 Таццяна ПЯТКЕВІЧ      

Інтэрв’ю дае новы дырэктар Засульскай сярэдняй школы

Валянціна Іванаўна Кухарчык

Педагогі Засульскай сярэдняй школы

на жнівеньскай канферэнцыі

Прыняцце ў педагагічную сям’ю раёна выпускніка Засульскай сярэдняй школы Яўгенія Дзмітрыевіча Міхалевіча

Начальнік інфармацыйна-метадычнага цэнтра ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Тамара Няборская ўручае грамату Таццяне Гарановіч

Граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўзнагароджваецца Ларыса Уладзіміраўна Чабай

                                                                                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.