Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Працягваем супрацоўніцтва

Дата: 6 января 2019 в 18:49, Обновлено 12 января 2019 в 22:46
565 просмотров

       Засулле - гэта  вёска, дзе прайшлі дзіцячыя гады знакамітага дзеяча беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя Каруся Каганца. У Засульскай сярэдняй школе шмат гадоў даследуецца яго творчая спадчына. Летам 2018 года было наладжана супрацоўніцтва нашай школы з ДУА "Навасёлкаўская сярэдняя школа" Дзяржынскага раёна. Менавіта ў вёсцы Вялікія  Навасёлкі знаходзіцца радавы маёнтак сям'і Кастравіцкіх. Група навучэнцаў нашай школы мінулым лета наведала гэта знакавае месца, а 4 студзеня бягучага года вучні Насёлкаўскай сярэдняй школы наведалі Засулле. Госці пазнаёміліся з дзейнасцю літаратурнага пакоя, экскурсаводы расказалі пра матэрыялы экспазіцый, быў паказаны відэафільм па матывах п'есы Каруся Каганца "Модны шляхцюк", падрыхтаваны Таццянай Мікалаеўнай Гарановіч. Далей гасцей чакала віншавальная праграма ад Дзеда мароза і Снягурачкі. У рамках міжраённай акцыі "Флікер выратуе жыццё" школьная каманда "Флікер" расказала пра сваю дзейнасць і ўручыла рабятам з Дзяржынскага раёна флікеры, зробленыя вучнямі школ Стаўбцоўскага раёна, а таксама памяткі па бяспечных паводзінах. Візіт атрымаўся цёплым і вельмі карысным. Усе развіталіся з надзеяй на новыя сустрэчы.

Больш фота глядзіце, калі ласка, па спасылцы: https://zasulie.schools.by/photoalbum/426247#

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.