Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

На свяце першага званка

Дата: 3 сентября 2021 в 08:43, Обновлено 17 сентября 2021 в 21:22
168 просмотров

       1 верасня 2021 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Засульская сярэдняя школа" у чарговы раз расчыніла сваё дзверы для вучняў, іх законных прадстаўнікоў. На ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню ведаў завіталі Старшыня дзяржаўнага  камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Валянцін Баляслававіч Татарыцкі, дырэктар ААТ "Каганец" Пётр Міхайлавіч Малахаў, прадстаўнікі соцыума.

     Дырэктар школы Валянціна Іванаўна Кухарчык цёпла прывітала шаноўных гасцей і ўручыла падзякі за спонсарскую дапамогу і падтрымку Валянціну Баляслававічу і Пятру Міхайлавічу.

        Асаблівая ўвага ў гэты дзень была нададзена першакласнікам: яны пазнаёміліся са сваёй першай настаўніцай Ларысай Аляксандраўнай Скакун, Старшыня дзяржаўнага  камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь уручыў ім падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Таксама дзеці атрымалі асабістыя падарункі ад Валянціна Баляслававіча і выпускнікоў 9 класа. 

       На працягу лета вучні школы працавалі ў ААТ "Каганец". Пётр Міхайлавіч шчыра падзякаваў ім за дапамогу, уручыў граматы і падарункі, а таксама выказаў пажаданне, каб больш выпускнікоў заставаліся працаваць на зямлі сваіх бацькоў.

      Першы званок у гэтым навучальным годзе быў асаблівым - яго даў Старшыня дзяржаўнага  камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Валянцін Баляслававіч Татарыцкі. 

       Хочацца спадзявацца, што гэты навучальны год будзе плённым, насычаны такімі ж цікавымі і радаснымі падзеямі.

Фотарэпартаж са свята глядзіце, калі ласка, па спасылцы: https://zasulie.schools.by/photoalbum/835900

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.