Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Парад прафесій: чалавек-знакавая сістэма

Дата: 30 марта 2021 в 10:25
97 просмотров

ПАРАД ПРАФЕСІЙ:

ЧАЛАВЕК-ЗНАКАВАЯ СІСТЭМА

27 сакавіка ў рамках цыкла прафарыентацыйных мерапрыемстваў “Парад прафесій: чалавек – знакавая сістэма” адбылася   сустрэча навучэнцаў   6 – 9 класаў з выпускнікамі школы па пытаннях прафарыентацыі.  На сустрэчу былі запрошаны  Кукушкіна Марыя Дзмітрыеўна, якая працуе інтэрнэт-маркетолагам,  і Рахманковіч Анатолій  Мікалаевіч, які працуе кантэнт менеджэрам.

Кукушкіна Марыя Дзмітрыеўна закончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце  Рэспублікі Беларусь.   Яна расказала дзецям аб сваей прафесіі, яе асаблівасцях. Парэкамендавала прысутным аддаваць перавагу самаадукацыі і рабоце над павышэннем свайго ўзроўня адукацыі, кругагляду. Выкарыстоўваць усё тое, на што ўказваюць педагогі. Школа – гэта першая прыступка для выбару прафесіі.

Рахманковіч Анатолій Мікалаевіч закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.   Пазнаёміў навучэнцаў з прафесіяй перакладчыка.    Распавядаў аб асаблівасцях перакладу арабскай мовы на рускую.      

Абодва выпускнікі прадэманстравалі накірункі сваёй работы ў выглядзе прэзентацыі. 

Сустрэча прайшла цікава і пазнавальна для навучэнцаў.

Малчанава А.Я., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.