Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень лесу - 2021

Дата: 7 апреля 2021 в 20:42, Обновлено 9 апреля 2021 в 23:00
205 просмотров

       На працягу двух дзён, 6 і 7 красавіка 2021 года, група навучэнцаў і педагогаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Засульская сярэдняя школа" прымала ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу - 2021".  7 красавіка да іх далучыліся спецыялісты цэнтральнага апарата Дзяржстандарта на чале са старшынёй Валянцінам Баляслававічам Татарыцкім.

   Няўстойлівае вясновае надвор'е не перашкодзіла зрабіць важную справу - высадзіць на двух участках Рубяжэвіцкага лясніцтва саджанцы сасны і бярозы. Агульная плошча новых пасадак за два дні склала каля 10 гектараў.

     Падчас акцыі Валянцін Баляслававіч падкрэсліў: «Лес – асноўнае багацце, якое мае наша краіна. Дзеля таго, каб яно захавалася для нашых патомкаў, канешне, яго патрэбна ўзнаўляць і памнажаць. Таму актыўна ўдзельнічаем у гэтай акцыі. Высаджваючы сёння маладыя дрэўцы сосен і бяроз, мы ўносім свой уклад у клопат аб прыродзе, ахову акаляючага свету і эканомнае выкарыстанне рэсурсаў, падрастаючаму пакаленню".

       Будзем спадзявацца, што неўзабаве зашуміць на месцы сённяшняй акцыі новы лес. Нашы вучні мелі магчымасць убачыць, якая складаная праца ў леснікоў і работнікаў леса, як шмат часу расце новы лес. Разам з тым кожны з іх асэнсаваў важнасць беражлівых адносінаў да прыроды. А на прыкладзе нашых гасцей і Валянціна Баляслававіча Татарыцкага зразумець, што любая работа -  паважаная, і працаваць патрэбна аддана на карысць нашай Бацькаўшчыны.

Фотарэпартаж з акцыі глядзіце, калі ласка, па спасылцы:  https://zasulie.schools.by/photoalbum/782306

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.