Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нашы вучні на старонках "Праменя"

Дата: 15 марта 2021 в 22:50, Обновлено 21 марта 2021 в 22:53
128 просмотров

<header>

Стаўбцоўскім школьнікам уручылі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

</header>

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, больш за тры дзясяткі школьнікаў Стаўбцоўшчыны атрымалі свой асноўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Гэта падзея праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”. Віншаванні дзяўчатам і юнакам з Днём Канстытуцыі, які сёлета сімвалізуе іх уступленне ў дарослае жыццё, перадалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка, першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Бычкоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель, намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Наталля Хвасько, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі райаддзела міліцыі Аляксандр Цярэня. Памятны падарунак кожнаму – кніга “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”..

Мы – беларусы — жывём ў незалежнай краіне, дзе створаны ўсе ўмовы для развіцця. Беларусь – наш агульны дом, і кожны грамадзянін у ім мае не толькі правы, але і абавязкі. Пра гэта нельга забываць, таму што абавязкі — гэта наша адказнасць, у першую чаргу – перад самімі сабой, — за будучае Беларусі. Для моладзі, якая атрымала пашпарт, самае галоўнае пажаданне – любіць сваю Радзіму, ганарыцца ёю і працаваць дзеля яе росквіту.

Сёння наша моладзь рэалізоўвае сябе ў самай масавай маладзёжнай грамадскай арганізацыі – БРСМ, і літаральна на свяце адбылося ўрачыстае папаўненне раённай арганізацыі БРСМ новымі членамі.

Мы пачулі таксама, што такое быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі слова ў адказ узялі вучні Засульскай сярэдняй школы. Гэта значыць — сцвярджалі маладыя людзі — садзейнічаць росквіту краіны, ведаць свае вытокі, клапаціцца пра іншых.

Свята аздобілі музычныя нумары ад выхаванцаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама экскурсія па фізкультурна-аздараўленчаму комплексу, дзе, дарэчы, і праходзіла ўрачыстасць, арганізаваная пад эгідай раённага камітэта БРСМ пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызма і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Кіраўніцтва ФАКа таксама зрабіла падарунак школьнікам – выдала бясплатныя аднаразовыя абанементы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Ксеніі РУБІН

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.