Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень прафарыентацыі

Дата: 20 марта 2021 в 20:50, Обновлено 21 марта 2021 в 22:45
149 просмотров

         На працягу Тыдня прафарыентацыі, які прайшоў у Засульскай сярэдняй школе з 15 па 20 сакавіка 2021 года, ў навучэнцаў была магчымасць пазнаёміцца з рознымі прафесіямі, паразважаць аб прафесіях сваёй мары, адлюстраваць свае жаданні ў малюнках падчас правядзення класных мерапрыемстваў. Шмат карыснай інфармацыі вучні атрымалі, прыняўшы ўдзел у відэаканферэнцыі з удзелам ДУА “Універсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ”. Класныя кіраўнікі накіравалі ўвагу старшакласнікаў на інтэрнэт-сайты kudapostupat.byadukar.by, дзе можна знайсці інфармацыю пра розныя навучальныя ўстановы, спецыяльнасці, прахадныя балы, умовы паступлення. Пазнавальнай стала экскурсія навучэнцаў 8-9 класаў у машына-трактарны парк ААТ “Каганец”. Сустрэча з галоўным спецыялістам аддзела занятасці і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і  сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага райвыканкама  Саўчук С.Я. дала магчымасць навучэнцам пазнаёміцца з прафесіямі, якія запатрабаваныя ў рэгіёне, магчымасцямі перакваліфікацыі, а таксама з умовамі арганізацыі другаснай занятасці. На агульнашкольным бацькоўскім сходзе законныя прадстаўнікі навучэнцаў азнаёмлены  з нарматыўнымі прававымі дакументамі па правядзенні выніковай атэстацыі, абмеркавана пытанне аб  далейшым прафесійным самавызначэнні навучэнцаў 9 класа. У прафарыентацыі старшакласнікаў дапамогу аказваюць спецыялісты СППС, актуальнымі і карыснымі сталі кансультацыя педагога-псіхолага  “Тэмперамент і прафесія” і кансультацыя педагога сацыяльнага  “Прафесіі 21 стагоддзя”.

Увогуле, прафарыентацыйнай рабоце ў школе адводзіцца значнае месца.  Сістэматычна, кожную чацвёртую суботу месяца ў шосты школьны дзень праводзіцца цыкл прафарыентацыйных  заняткаў “Парад прафесій”, на якія запрашаюцца прадстаўнікі розных прафесій.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.