Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Парад прафесій: настаўнік

Дата: 31 января 2021 в 12:54
122 просмотра

      “Нясвіжскі каледж – маленькая краіна з вялікімі магчымасцямі” - пад такой назвай прайшла сустрэча вучняў Засульскай сярэдняй школы з навучэнцамі УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” Ермаковай А.Ю. і Мокас А.А. у рамках цыкла прафарыентацыйных заняткаў “Парад прафесій”. Мерапрыемства было прысвечана прафесіям катэгорыі “чалавек-чалавек”, найбольш распаўсюджанай сярод якіх з’яўляецца прафесія настаўніка. У інтэрактыўнай форме, з дэманстрацыяй прэзентацыі і відэафільма вучні даведаліся пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у каледжы, пра магчымасці для развіцця сваіх здольнасцей, інтарэсаў, пра ўмовы пражывання ў інтэрнаце. Вучні зрабілі выснову, што асноўныя патрабаванні да педагагічнай прафесіі – любіць дзяцей, мець добрыя камунікатыўныя здольнасці, быць творчым.

<font face="Times New Roman, serif">Чабай Л.У., намеснік дырэктара</font>

<font face="Times New Roman, serif">па вучэбна-выхаваўчай рабоце</font>

<font face="Times New Roman, serif">       </font>

<font face="Times New Roman, serif"></font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.