Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларуская навука ў асобах

Дата: 24 января 2021 в 23:04, Обновлено 25 апреля 2021 в 23:18
280 просмотров

        Да Дня беларускай навукі ў Засульскай сярэдняй школе была прымеркавана сустрэча з Наталляй Вікенцьеўнай Паляшчук, дацэнтам, загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мерапрыемства адбылося ў суботні дзень, 23 студзеня.

     Наталля Вікенцьеўна - выпускніца Засульскай сярэдняй школы. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы да выдання Слуцкага Евангелля і працавала над перакладам на беларускую мову Перасопніцкага Евангелля. У 2008 годзе з'яўлялася лаўрэатам стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым вучоным. У 2014 годзе была ўзнагароджана медалём Прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Граматы Патрыаршага Экзарха.

      Падчас мерапрыемства Наталля Вікенцьеўна расказала пра Акадэмію навук Беларусі і яе структуру. Падрабязна спынілася на даследаваннях  свайго аддзела, акцэнтавала ўвагу на іх важнасці. Вучні даведаліся пра тое, як пішуць свае даследаванні вучоныя. Гэта было вельмі карысна, бо штогод і малодшыя, і старэйшыя  навучэнцы прымаюць удзел у даследчай рабоце рознага накірунку.

        Вучням 8 і 9 класаў, якія стаяць перад выбарам прафесіі, было цікава паслухаць, як выбрала свой прафесійны шлях Наталля Вікенцьеўна. Яна пажадала старшакласнікам настойлівасці ў дасягненні мэты, выбраць прафесію па душы і не баяцца перашкод і цяжкасцей. 

       На добры ўспамін і для выкарыстання ў адукацыйным працэсе Наталля Вікенцьеўна падаравала школе "Гістарычны слоўнік беларускай мовы". Дырэктар школы Валянціна Іванаўна Кухарчык пазнаёміла шаноўнага госця з даследчымі напрацоўкамі вучняў.

           Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і змястоўнай, пакінула прыемныя ўражанні. Хочацца спадзявацца, што яна паслужыць для нашых вучняў штуршком для новых даследаванняў і цікавых ідэй.

  

  

  

      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.