Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вучнёўскае самакіраванне ў дзеянні

Дата: 2 октября 2020 в 23:26, Обновлено 8 октября 2020 в 00:18
201 просмотр

       Напярэдадні Дня настаўніка ў ДУА "Засульская сярэдняя школа" прайшоў традыцыйны Дзень самакіравання. У бягучым навучальным годзе абавязкі адміністрацыі і настаўнікаў узялі на сябе вучні 9 класа. Паколькі клас невялікі, настаўнікамі пачатковых класаў вырашылі паспрабаваць і вучні 8 класа.

      Старшакласнікі адказна і сур'ёзна падрыхтаваліся да ўрокаў. Падчас ўрачыстай лінейкі, якая распачынала гэты незвычайны дзень, былі сказаны цёплыя словы падзякі настаўнікам і работнікам школы.

    Вынікі дня былі падведзены на сумесным з вучнямі педагагічным савеце. Вучні адзначылі, што прафесія настаўніка - вельмі сур'ёзная, патрабуе глыбокіх ведаў і моцнай псіхалагічнай вытрымкі. Многія з іх па-новаму   паглядзелі на нашу прафесію. Парадавала і тое, што атрыманы вопыт, хоць і невялікі, спадабаўся. Магчыма, для кагосьці гэты дзень стане вырашальным пры выбары прафесіі.

       Святочны дзень завяршыўся канцэртам, які падрыхтавалі вучні школы пад кіраўніцтвам Люсьены Валер'еўны Мурзіч. 

        Фотарэпартаж глядзіце, калі ласка,  па спасылцы: https://zasulie.schools.by/photoalbum/680831

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.