Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каманда юных навукоўцаў абараніла свае работы

Дата: 30 сентября 2020 в 23:23, Обновлено 7 октября 2020 в 23:25
165 просмотров

        Каманда пачынаючых навукоўцаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Засульская сярэдняя школа" прыняла ўдзел у раённым конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі). 26 верасня 2020  года на базе ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Стоўбцы" сабралася 42 вучні школ раёна.

          У склад каманды ўвайшло 5 вучняў. Аммер Ягор і Макась Павел, вучні 9 класа, прадставілі работу "3Д-прынтары ў сучасным свеце і магчымасці іх выкарыстання" (секцыя "Інфарматыка", кіраўнік Рэвякіна Валянціна Іосіфаўна). Паляшчук Ірына, сям'я якой цесна звязана з установай аховы здароўя, даследавала гісторыю Засульскай амбулаторыі "Пра тых, хто беражэ наша здароўе" (секцыя "Гісторыя", кіраўнік Дземідовіч-Бакленева Ганна Эдуардаўна). Жытко Анастасія разам з настаўнікам Шалюхаевай Ірынай Вацлаваўнай даследавалі шкоду і карысць пустазелля (секцыя "Біялогія").  Вучаніца 6 класа Чабай Вікторыя працавала над тэмай "Эфектыўнасць выкарыстання тэхнікі хуткага лічэння" (секцыя "Матэматыка", кіраўнік Рэвякіна Валянціна Іосіфаўна).  Сваё даследаванне ў галіне фізікі прадставіў вучань 8 класа Забродны Вячаслаў -  "Адзінкі вымярэння даўжыні" (кіраўнік Фамішкіна Анастасія Мікалаеўна).

               Амаль усе ўдзельнікі былі адзначаны   дыпломамі  1,2 3 ступені. Мерапрыемства было па-сапраўднаму ўрачыстым і дапамагло ўдзельнікам не толькі прэзентаваць свае работы, але і паспрабаваць сілы ў публічных выступленнях. 

        

      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.