Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

На адной хвалі з сучаснасцю

Дата: 14 сентября 2020 в 21:21, Обновлено 14 сентября 2020 в 22:09
177 просмотров

       Новы навучальны год толькі набірае абароты, а вучні 9 класа  Засульскай сярэдняй школы актыўна ўключаюцца ў даследчую дзейнасць. Справа ў тым, што на працягу 2019/2020 навучальнага года Ягор Аммер і Павел Макась пад кіраўніцтвам настаўніка Валянціны Іосіфаўны  Рэвякінай працавалі над даследчай работай "3D-прынтары ў сучасным свеце і магчымасці іх выкарыстання". Напрыканцы мая, дзякуючы спонсарскай дапамозе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, школа атрымала сучасны 3D-прынтар. Выпускнікі 11 класа падрыхтавалі апарат да выкарыстання, а юныя даследчыкі раздрукавалі першую мадэль - кацяня Лакі.

      Шчырыя словы падзякі за гэты каштоўны падарунак былі адрасаваны Валянціну Баляслававічу Татарыцкаму і яго калегам падчас першавераснёўскай лінейкі. Таксама яму былі прадэманстраваны напрацоўкі вучняў па 3D-мадэліраванню.

      Каб крочыць у нагу з часам неабходна прымаць своечасовыя і правільныя рашэнні. Спадзяемся, што 3D-мадэліраванне стане добрым імпульсам для развіцця нашай школы

    

       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.