Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вялікай Перамозе - 75!

Дата: 9 мая 2020 в 23:01, Обновлено 11 мая 2020 в 20:12
259 просмотров

Даўно – даўно…А  нібы  ўчора

Грымеў  той  дзень…  Канец  вайне!

А  столькі  радасці  і  гора-

Аж  май   пад  пальцамі  сінеў.

І   кожны  з  тых,  хто  жыць  застаўся

На  гэтай  зболенай  зямлі,

То  плакаў  шчыра,  то   смяяўся:

-Апошні  горад  узялі!

Спявала  сэрца: -Перамога!

І  сцяг над  горадам  лунаў…

Гула  пад  танкамі  дарога,

Рэйхстаг  разбураны  палаў.

І  паляцелі  эшалоны

З  вайны  вялікай  на  ўсход…

Як  пахлі  порахам  калоны.

Як  плакаў  радасна  народ…

Ірына Данік       

         75 гадоў аддзяляюць нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны. Змяняюцца пакаленні, адыходзяць у вечнасць ветэраны. Аднак народная памяць будзе свята берагчы і шанаваць іх подзвіг.

        Напярэдадні  Дня Перамогі ў Засульскай сярэдняй школе адбыўся мітынг, прысвечаны гэтай памятнай даце. Настаўнік гісторыі Сяргей Аркадзьевіч Кухарчык выступіў з урачыстым словам, вучні 1-11 класаў усклалі кветкі да помніка загінуўшым аднавяскоўцам. Хвілінай маўчання былі ўшанаваныя ўсе тыя, хто загінуў у час вайны.

          

  

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.