Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Стаць сапраўднымі грамадзянамі

Дата: 15 марта 2020 в 20:27, Обновлено 16 марта 2020 в 10:22
394 просмотра

      Штогод да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне праводзіцца акцыя "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь". 13 сакавіка 2020 года група васьмікласнікаў ДУА "Засульская сярэдняя школа" была запрошана на раённае свята, якое праходзіла ў мемарыяльным музеі-сядзібе "Дзяржынава". На ўрачыстасці прысутнічалі Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Сяргеевіч Колесень, старшыня раённага Савета Дэпутатаў Шэсцель Сяргей Яўгенавіч, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" Шык Кірыл Іванавіч, начальнік аддзела па грамадзянству і міграцыі Цярэня Аляксандр Аляксандравіч. Ганаровым госцем быў ветэран працы, непаўналетні вязень фашызму Лобач Пётр Іосіфавіч. Нашы васьмікласнікі атрымалі пашпарты менавіта з рук Дзяніса Сяргеевіча Колесеня. Пасля мерапрыемства вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея. Дадзенае мерапрыемства вельмі ўразіла падлеткаў. Кожны з іх асэнсаваў сваю прыналежнасць да нашай дзяржавы, а таксама неабходнасць  дасканала вучыцца і працаваць на яе карысць, каб стаць сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Лепшыя фотамоманты свята глядзіце, калі ласка, па спасылцы: https://zasulie.schools.by/photoalbum/627354

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.