Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вечар сустрэчы збірае сяброў

Дата: 2 февраля 2020 в 14:18, Обновлено 8 февраля 2020 в 22:59
286 просмотров

    Кожны год адзін з лютаўскіх вечароў бывае па-асабліваму цёплым і чаканым. У гэтым годзе 1 лютага ў чарговы раз выпускнікі Засульскай сярэдняй школы сабраліся на Вечар сустрэчы. Школу наведалі не толькі юбілейныя выпускі, але і тыя, хто проста любіць прыходзіць у школу ўспомніць дзяцінства і пагутарыць з настаўнікамі. Сярод юбіляраў былі старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, выпускнік 1980 года, Валянцін Баляслававіч Татарыцкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук РБ, выпускніца 1990 года, Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і кіравання ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі", выпускніца 1980 года, Алена Іванаўна Зенько. Вучні 6-11 класаў падрыхтавалі святочную праграму і канцэрт, а выпускнікі падзяліліся свамі школьнымі успамінамі. У гэты ж дзень стартавала  акцыя "29 добрых спраў", да якой далучылася і наша школа.  Фота глядзіце, калі ласка, па спасылцы: https://zasulie.schools.by/photoalbum/601867

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.