Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"ШАГ" - крок да будучыні

Дата: 26 декабря 2019 в 22:21, Обновлено 12 июня 2020 в 21:49
422 просмотра

      Снежаньская сустрэча ў рамках праекта Школа актыўнага грамадзяніна (ШАГ) на тэму: "Традыцыі маёй краіны" - была праведзена ў форме адкрытага мікрафону. На яе быў запрошаны старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, выпускнік нашай школы, Валянцін Баляслававіч Татарыцкі і намеснік начальніка арганізацыйна-прававой работы і кадраў Людміла Анатольеўна Мішчук.

    Падчас сустрэчы быў абмеркаваны праект БелТа "Традыцыі суверэннай Беларусі", прымеркаваны да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Валянцін Баляслававіч адзначыў, што захаванне традыцый - фундамент дзяржаўнасці, таму з дзяцінства трэба выхоўваць патрыятызм і павагу да гістарычнай спадчыны.

    Засульская школа багатая традыцыямі, пра якія падчас сустрэчы  быў паказаны відэарэпартаж. Таксама навучэнцы расказалі пра свае творчыя і спартыўныя перамогі, абмеркавалі надзённыя пытанні, уважліва выслухалі парады.

     У рамках акцыі "Нашы дзеці" школе былі ўручаны каштоўныя падарункі - акустычная сістэма і набор пяркусіі. Таксама ўсе атрымалі саладкі пачастунак і цудоўны настрой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.